Магілёўскі гарсавет ігнаруе калектыўныя звароты грамадзян

2015 2015-07-09T21:29:04+0300 2015-07-09T21:29:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У канцы траўня 6 500 грамадзян накіравалі зварот да мясцовых дэпутатаў, аднак дагэтуль не атрымалі ніякага адказу.

Пра гэта паведаміў ініцыятар звароту, намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў.

- Мы сабралі каля 6 500 подпісаў пад патрабаваннем прывесці ў парадак Святое возера ў Магілёве, якое стала больш нагадваць балота і пачало зарастаць багавіннем і цінай. Стан возера пачаў пагаршацца яшчэ ў канцы мінулага года, аднак нягледзячы на гэта мясцовыя ўлады нічога не прадпрымалі. Усё скончылася тым, што ў гэтым годзе возера закрыта для купання, - распавядае Юрый Новікаў.

Прафсаюзны лідар адзначае, што чыноўнікі з гарвыканкама таксама парушылі тэрміны звароту грамадзян, якія прадугледжаны законам.

- Прыйшлося некалькі разоў хадзіць у гарвыканкам, каб атрымаць пісьмовы адказ. Нарэшце яго атрымалі, але ён ні пра што. У адказе распавядаецца пра тое, як быў добраўпарадкаваны пляж, колькі лавак і лежакоў паставілі, колькі прыбіральняў функцыянуе і г.д., але што той пляж, калі купацца ў вадзе нельга, - працягвае Юрый Новікаў.

Забруджванне Святога возера ў Магілёве можна параўнаць з мясцовай экалагічнай катастрофай, бо ў возеры памерла ўся рыба. У сувязі з гэтым качкі і качаняткі застаюцца без ежы. Да такога стана возера маглі прывесці несанкцыяваныя стокі вады ад катэджаў, якія размяшчаюцца на процілеглым баку возера.

Юрый Новікаў збіраецца пісаць скаргі на бяздзейнасць мясцовых чыноўнікаў у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў, а гарадскі Савет дэпутатаў будзе спрабаваць прыцягнуць да адказнасці за парушэнне тэрмінаў адказу на калектыўныя звароты грамадзян. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international