Праваабаронца распачаў цяжбу з мытным камітэтам

2015 2015-07-06T13:22:37+0300 2015-07-06T13:23:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, у дачыненні да якога 24 траўня ў пункце пропуску "Каменны Лог" Ашмянская мытня правяла асабісты дагляд і канфіскавала ноўтбук ды іншыя друкаваныя носьбіты інфармацыі, сёння звярнуўся са скаргаю ў Ашмянскі раённы суд. Дасудовыя спробы “дагрукацца” да дзяржаўнага мытнага камітэту поспеху не прынеслі, намеснік старшыні Уладзімір Арлоўскі накіраваў праваабаронцу ў суд.

“Асабісты мытны дагляд з'яўляецца выключнай формай мытнага кантролю, які праводзіцца пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што фізічная асоба, якая праязжае праз мытную мяжу і знаходзіцца ў зоне мытнага кантролю, хавае пры сабе і добраахвотна не выдае тавары, якія перамяшчаюцца з парушэннем мытнага заканадаўства Мытнага саюза (артыкул 117 Мытнага кодэкса мытнага саюза). У маім выпадку супрацоўнікі мытні не змаглі растлумачыць мне наяўнасць падстаў пра тое, што я хаваю альбо перамяшчаюць тавары з парушэннем мытнага заканадаўства”, - паскардзіўся суду Л. Судаленка.

У скарзе праваабаронца таксама паказвае на сістэматычнае парушэнне Ашмянскай мытняй яго правоў. У прыватнасці, ён прыклаў тэкст рашэння Камітэта ААН па правах чалавека №2114 / 2011 (Судаленка супраць Беларусі) аб канфіскацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Ашмянскай мытняй друкаванай прадукцыі. У гэтай справе міжнародныя эксперты усталявалі парушэнне правоў аўтара на свабоду атрымання і распаўсюджвання інфармацыі, абавязаўшы Беларусь не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні.

Леанід Судаленка просіць прызнаць у судовым парадку дзеянні супрацоўнікаў Ашмянскай мытні па канфіскацыі асабістай маёмасці ў выглядзе наўтбука і друкаванай прадукцыі неправамернымі і ўскласці на мытню абавязак ліквідаваць дапушчанае парушэнне пасродкам вяртання ноўтбука і друкаванай прадукцыі.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international