У Гомельскай вобласці каля 350 чалавек плануюць увайсці ў ініцыятыўную групу Сяргея Калякіна

2015 2015-06-30T23:26:33+0300 2015-07-01T06:47:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kaliakin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Калякін

Сяргей Калякін

У Гомельскай вобласці сябры партыі левых «Справядлівы свет» маюць намер увайсці ў склад ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна і збіраць у яго падтрымку подпісы. Па словах старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякеркі, у склад ініцыятыўнай групы лідара партыі ў рэгіёне маюць намер увайсці каля 350 чалавек. Збіраць подпісы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты «левыя» плануюць ва ўсіх раёнах вобласці, незалежна ад таго, ёсць там партыйная структура ці не.

«У некаторых членаў нашай партыі ёсць песіместычнае стаўленне да выбарчай прэзідэнцкай кампаніі – што яна нічога абсалютна не дасць у плане змянення палітычнай сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі ён захоча, то будзе прэзідэнтам. Гэтыя словы гаворыць пра тое, якім чынам будзе праходзіць дадзеная выбарчая кампанія. І мы ўжо назіраем – як асвятляецца ў дзяржаўных СМІ дзейнасць прэзідэнта і яго канкурэнтаў. Калі раней дзяржава давала нейкія сродкі на правядзенне кампаніі кандыдатам у прэзідэнты – напрыклад, для друку агітацыйнай прадукцыі, то зараз кандыдаты пазбаўлены такой магчымасці і будуць друкаваць сваю прадукцыю за кошт тых сродкаў, якія каму ўдасца дзе раздабыць», - пракаментаваў сітуацыю перад выбарамі Уладзімір Сякерка.

Па яго словах, сябры партыі будуць вылучацца ва ўсе тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, а таксама ва ўчастковыя. Хаця спадзяванняў, што ўсіх кандыдатаў уключаць у камісіі, пакуль няма, калі сыходзіць з досведу папярэдніх выбараў. Так, на мінулых выбарах партыя «Справядлівы свет» прапанавала ўключыць у склад участковых камісій у Гомельскай вобласці больш за 100 чалавек, але ўключаны былі толькі два чалавекі.

Сябры партыі «Справядлівы свет» удзельнічаюць таксама ў кампаніі «За справядлівыя выбары», якая будзе ажыццяўляць назіранне. Плануецца, што поўным назіраннем (за датэрміновымі выбарамі і ў дзень галасавання) кампанія «За справядлівыя выбары» ахопіць каля 100 участкаў па краіне, а непасрэдна ў дзень выбараў – каля тысячы ўчасткаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international