У Бабруйску чыноўнікі занепакоіліся праблемай безбар'ернага асяроддзя

2015 2015-06-30T13:20:01+0300 2015-06-30T13:20:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-bardzury-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На апошняй сесіі гарсавету бабруйскія дэпутаты і чыноўнікі абмеркавалі праблему безбар'ернага асяроддзя. Яны вымушаны былі прызнаць, што сітуацыя далёкая ад ідэальнай. Часам і пасля ўстаноўкі пандусаў і паніжэння бардзюрнага каменя ўзнікае пытанне: па якіх стандартах выконваюцца гэтыя працы?

На бабруйскія тратуары і бардзюры наракаюць не толькі вазочнікі, але і бацькі немаўлят, раварысты. Нават у самым цэнтры гораду можна ўбачыць бардзюр вышынёй больш за 15 сантыметраў, - каля тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжу (насупраць стадыёну). На вуліцы Урыцкага ёсць скрыжаванне (злева ад "Беларусбанка"), якое з усіх бакоў сустракае пешаходаў высокімі бардзюрамі - вазочнік тут самастойна не пройдзе, і нават каб перавезці дзіцячы вазок, трэба прыкласці намаганні. З пандусамі таксама існуюць праблемы. Часам здаецца, што многія з іх зроблены "на вока". Напрыклад, пандус "Медтэхнікі" ў "Доме сувязі" вазочнікі называюць небяспечным для жыцця. Каб зайсці на яго, патрабуецца дапамога іншых людзей. Дэпутаты і чыноўнікі не ўзгадалі крамы, але і з імі існуюць праблемы. Напрыклад, крамы "Мегатоп" і "Westerly" на вуліцы Сацыялістычнай зусім не абсталяваныя пандусамі і сустракаюць пакупнікоў на колах нязручнымі прыступкамі.

На пасяджэні прагучала інфармацыя, што па выніках камісійнага абследавання аб'ектаў, уведзеных у эксплуатацыю ў 2014 годзе, на сямі з іх былі выяўлены парушэнні патрабаванняў дзяржстандарту. Але ў Бабруйску працягваюць з'яўляцца новыя крамы, гандлёвыя цэнтры і тратуары, непрыстасаваныя для свабоднага руху на вазках. Дастаткова проста прайсціся па вуліцах са знаёмымі вазочнікамі ці бацькамі немаўлят, каб гэта зразумець. Ніна Касцян, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, прапанавала бабруйскім будаўнікам самім сядаць у вазкі, каб праверыць зробленае на даступнасць. Магчыма, тады б 15-сантыметровыя бардзюры і нязручныя пандусы зніклі з Бабруйскіх вуліц ужо сёння, а не ў "бліжэйшай будучыні", пра якую любяць казаць мясцовыя чыноўнікі.

Фота 1. Магчыма, самы высокі бардзюр у горадзе. Знаходзіцца каля тэхналагічнага прафесійна-тэхнічнага каледжу.

Фота 2. "Небяспечны для жыцця", так называюць гэты пандус вазочнікі.

Фота 3. Скрыжаванне на вуліцы Урыцкага, бардзюр высокі з усіх бакоў.

Фота 4. Скрыжаванне на вуліцы Урыцкага.

Фота 5. Праз бардзюр на вуліцы Урыцкага цяжка первезці нават дзіцячы вазок. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international