У Магілёве вучыліся абараняць свае правы

2015 2015-06-28T23:37:42+0300 2015-06-28T23:37:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-seminar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” 27 чэрвеня адбыўся семінар, на якім праваабаронцы падзяліліся з мясцовымі грамадскімі актывістамі ведамі пра тое, як лепш будаваць свае адносіны з прадстаўнікамі праваахоўных органаў у межах беларускага заканадаўства.

У якасці арганізатараў выступілі праваабаронцы з РГА “Прававая ініцыятыва”. Семінар выклікаў вялікаю цікавасць у магілеўскіх актывістаў. Нягледзячы на летні час, у ім прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.

Навучанне складалася з чатырох блокаў, у кожным з якіх асвятляўся пэўны аспект паводзін законапаслухмянага грамадзяніна пры кантактах з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, які дазваляе яму годна абараняць свае правы. Праваабаронцы азнаёмілі прысутных з артыкуламі Канстытуцыі РБ і КПК, якія неабходна ведаць і карыстацца пры неабходнасці. Яны падкрэслілі, што веданне законаў і сваіх правоў абараняе простага чалавека пры кантактах з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Любыя такія адносіны павінны быць афіцыйнымі і афіцыйна аформлены, у кожнага чалавека ёсць права абскарджваць дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў як яго вышэйстаячаму начальніку, так і ў пракуратуры і судзе.

Падчас семінара праваабаронцы адказалі на шматлікія пытанні мясцовых грамадскіх актывістаў, далі канкрэтныя юрыдычныя парады людзям, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Па агульным меркаванні, семінар у Магілёве атрымаўся вельмі карысным і цікавым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international