Беларускія валанцёры: "Галоўнае - дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў роспачы”

2015 2015-06-26T13:08:58+0300 2015-06-26T13:57:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/misisa-lvoy-112.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускія валанцёры падчас сустрэчы з перасяленцамі ў Львове

Беларускія валанцёры падчас сустрэчы з перасяленцамі ў Львове

Працягвае сваю дзейнасць “Праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне”, ініцыяваная Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. У межах кампаніі беларускія валанцёры аказваюць дапамогу перасяленцам з часова акупаванай тэрыторыі і раёнаў АТА ў Харкаве ды Львове.

Харкаў. Як паведамляюць беларусы, якія супрацоўнічаюць са  “Станцыяй Харкаў”, кожны дзень у офісе арганізацыі вялікі наплыў наведвальнікаў, асабліва шмат маленькіх дзяцей і жанчын.

“Сёння на "Станцыю Харкаў" прыходзіла сям'я, у якой трое маленькіх дзетак-блізнятак. У аднаго з хлопчыкаў - эпілепсія, астма і анкалогія. Выбіралі дзеткам вопратку, а ў саміх сціскалася сэрца. Кожны дзень на Станцыі - вялізарная колькасць маленькіх дзетак, шмат стомленых жанчын і старых. Нашыя дзяўчынкі сёння дапамагалі раздаваць перасяленцам вопратку, а хлопцы грузілі мяшкі з гуманітаркай і перацягвалі матрацы. Крыху стаміліся, але задаволеныя, што атрымліваецца хоць трохі дапамагчы людзям, якія знаходзяцца ў роспачы”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

У Львове беларускія валанцёры супольна з аператарам ТБ Сан-Марына Вікторыяй Палішчук правялі апытанне жыхароў на тэму: "Як вы ставіцеся да перасяленцаў?"

"Не ўсе людзі хацелі адказвать на пытанне. Некаторыя проста ўцякалі, а некаторыя ставіліся недаверліва. З большага людзі казалі, што патрэбна аказваць дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкім становішчы і вымушаны быў пакінуць свой дом. Але жыхары Львова лічаць, што гэта нармальна для жанчын, дзяцей ды старых, а мужчына павінен заставацца ў сваім горадзе і змагацца за сваю краіну. Апытаныя згаджаліся, што дзяржава павінна дапамагаць перасяленцам, але яны не маюць дастаткова інфармацыі, на колькі насамрэч дзейсная гэтая дапамога”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

25 чэрвеня працягнулася знаёмства беларусаў з працай грамадзянскай ініцыятывы “SOS-Крым”, якая дапамагае перасяленцам з Крыму і Данбасу. Сацыяльны работнік арганізацыі Энвэр Бакіраў паведаміў валанцёрам, што ідэю стварыць цэнтр сацыяльнай дапамогі ўцекачам на першым этапе была падтрыманая мясцовымі ўладамі:

“Напачатку быў вялізны наплыў уцекачоў з зоны ўзброенага канфлікту. Штодня ў Львоў прыязджала да 200 перасяленцаў. Узнікла ідэя стварыць цэнтр сацыяльнай дапамогі. Улады выдзелілі нам памяшканне, дзе мы ўладкавалі Пункт прыёма і размяркавання гуманітарнай дапамогі. Дапамога прыходзіць з розных краін – Венгрыі, Славакіі, Германіі. Сацыяльная служба па магчымасьці займаецца перасяленцамі па ўсёй вобласці, не абмяжоўваецца толькі Львовам. На сёння на львоўшчыне афіцыйна налічваецца 10847 вымушана перамешчаных асоб з пачатку ўзброенага канфлікту (з лютага 2014). Першая хваля перасяленцаў была з Крыма. Пасля стабілізацыі сітуацыі частка з іх вярнулася назад. Адсутнасць адпаведнай дапамогі перасяленцам з боку ўладаў падштурхнула людзей выехаць за мяжу – у Польшчу, Венгрыю, Беларусь і іншыя краіны. Другая хваля перасяленцаў прыехала з Данбасу. Я ўпершыню пабачыў сівых дзяцей! Па 300 чалавек на дзень! Зараз наплыў зменшыўся, але людзі едуць. Яны не разлічваюць на дапамогу ўладаў. Я баюся, што калі сітуацыя на ўсходзе пагоршыцца і колькасць уцекачоў павялічыцца, магчымы сацыяльны выбух”.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

У гэты ж дзень, 25 чэрвеня, Берасцейскія праваабаронцы сустрэліся з Халілам Халілавым, які узначальвае крымска-татарскі культурны цэнтр “Крымскі дом у Львове”. Гэты цэнтар займаецца захаваннем і развіццём культуры крымскіх татар. Паказальна тое, што канфліктаў паміж крыма-татарскімі перасяленцамі і жыхарамі львоўшчыны не зафіксавана.

Нагадаем, Праваабарончы цэнтр “Вясна” ініцыяваў правядзенне “Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне”. Асноўная яе мэта – дапамога ўкраінскім перасяленцам з зоны канфлікту. Кампанія стартавала 4 чэрвеня ў Харкаве, а 24 чэрвеня да яе далучыўся Львоў. Пазней праца місіі распаўсюдзіцца на Чарнігаў, Чаркасы ды Адэсу. Падрабязней пра надзённую працу валанцёраў можна даведацца ў раздзеле “Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне” на нашым сайце, альбо на старонцы місіі ў Facebook.
 

Валанцёр Сяргей Гоўша разам з аператарам ТБ Сан-Марына Вікторыяй Палішчук праводзяць апытанне
офіс арганізацыі "Станцыя Харкаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international