У Хоцімску дэмантуюць помнік Леніну. Часова

2015 2015-06-23T23:33:02+0300 2015-06-23T23:33:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-lenin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Хоцімск дэмантуюць помнік Леніну. Кіраўніцтва Хоцімскага раёна “просіць усіх жыхароў Хоцімшчыны аднесціся з разуменнем і без трывогі і панікі прыняць гэты факт”.

Інтэрнэт-сайт хоцімскай раённай газеты “Шлях кастрычніка” паведамляе, што, калі пачаўся рамонт размешчанага на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка помніка Леніну, “аказалася, што помнік мае патрэбу ў рамонце”. Па выніках дэталёвага абследвання п’едэсталу помніка высветлілася, што патрабуецца часовы дэмантаж помніка з мэтай замены п’едэстала на новы.

У дадзены момант хоцімскія ўлады шукаюць грошы на правядзенне рамонту і рыхтуюць неабходную праектна-тэхнічную дакументацыю. “Шлях кастрычніка” запэўнівае, што дэмантаж помніка будзе часовым і пасля завяршэння рамонту “Уладзімір Ільіч” вернецца на месца.

Уладзімір Ульянаў (Ленін) ніколі не быў у гарадскім пасёлку Хоцімск і, хутчэй за ўсё, нават не ведаў пра існаванне такога населенага пункта. Чаму ўлады Хоцімскага раёна і раённая газета “Шлях кастрычніка” лічаць, што часовы дэмантаж помніка Леніну выкліча ў насельніцтва раёна трывогу і паніку, застаецца толькі здагадвацца. Большасць насельніцтва Хоцімскага раёна хвалююць зусім іншыя праблемы – адсутнасць годных працоўных месцаў, нізкія заробкі, якія не заўсёды выплачваюцца своечасова, рост коштаў на тавары і паслугі.

Фота: “Шлях кастрычніка”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international