viasna on patreon

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” у фіналістах конкурса AD.NAK!

2015 2015-06-23T15:04:01+0300 2015-06-23T15:28:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aposhni_zolak_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Хітрык, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя"

Ганна Хітрык, канцэрт "Апошні золак". Фота "Радыё Рацыя"

Медыя-прадукцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” выйшла ў фіналісты Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

У шорт-лісты ўвайшлі два праекты: “Апошні золак” у намінацыі “Грамадсказначныя праекты. Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” і “Рэп супраць смяротнага пакарання” гурта “Прадмова” ў намінацыі “Сацыяльная рэклама. Конкурс нерэалізаваных праектаў”.

“Усе медыя-прадукцыя робіцца кампаніей "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" па-беларуску для больш шырокай асветы праблемы смяротнага пакарання ў нашай краіне і прыцягнення ўвагі грамадства да яе”, - заўважае каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.

Пераможцы конкурса стануць вядомыя на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца 2 ліпеня.

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” у фіналістах конкурса AD.NAK!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства