Журналістка Наталля Крывашэй абскардзіла 9-мільённы штраф

2015 2015-06-18T15:25:20+0300 2015-06-18T15:25:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryvoszei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Крывашэй.

Наталля Крывашэй.

18 чэрвеня гомельская журналістка Наталля Крывашэй, якая атрымала максімальна магчымы штраф (50 базавых адзінак ці 9 млн.руб.) абскардзіла пастанову суддзі суда Цэнтральнага раёну Гомеля Марыны Дамненка ў касацыйнай інстанцыі абласнога суду. Фрылансерка не згодная з пакараннем за “незаконны выраб прадукцыі СМІ” без акрэдытацыі для тэлеканалу “Белсат”.

Напамятаем, падставай для пакарання стаў відэасюжэт “Самагубства выкладчыцы”, паказаны 15 красавіка  ў праграме “Аб’ектыў” спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”. За згаданы сюжэт 9 чэрвеня ў тым жа Цэнтральным судзе аштрафавалі на 5,4 мільёна журналіста Кастуся Жукоўскага.

Гэта ўжо трэці адміністрацыйны штраф фрылансерцы Наталлі Крывашэй за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Агулам сума яе штрафаў складае 18 мільёнаў рублёў. Таксама гэта ўжо 21-ы па ліку штраф журналістам у бягучым годзе за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП. Агульная сума прысуджаных сёлета штрафаў паводле 22.9 складае ўжо больш за 108 мільёнаў рублёў (больш за 6 тыс. еўра).

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагае журналістцы абскарджваць штрафы, кажа, што сёлятнія справы пакараных журналістаў патрэбна абавязкова даводзіць да Камітэту ААН па правах чалавека, таму што суддзі, пры разглядзе спраў, паводле закону аб СМІ павінны аддаваць прыярытэт нормам міжнароднага права.  

“Карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі можа падлягаюць пэўным абмежаванням, аднак яны павінны быць не толькі прадугледжаны законам, але і з'яўляцца неабходнымі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Абмяжоўваючы правы журналісткі, суд не змог прадэманстраваць, для дасягнення якой з пералічаных мэтаў ён прыцягвае яе да адказнасці”, - падкрэсліў юрыст.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international