Актывіста з Мікашэвічаў аштрафавалі за распаўсюд улётак пра палітычных вязняў

2015 2015-06-18T14:55:37+0300 2015-06-18T15:46:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinouski-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Каліноўскі.

Віталь Каліноўскі.

Паводле рашэння адміністрацыйнай камісіі Мікашэвіцкага гарвыканкама сябра БСДП (Грамада) Віталь Каліноўскі пакараны штрафам у памеры тры базавыя велічыні.

Падставай для складання адміністрацыйнага пратаколу на грамадскага актывіста стала тое, што 26 траўня ён распаўсюджваў у родным горадзе ўлёткі з фотаздымкамі беларускіх палітзняволеных. Сваю акцыю Віталь Каліноўскі прымеркаваў да суду над палітвязнем Юрыем Рубцовым, які адбываўся ў Пружанах.

Падчас распаўсюду ўлётак Каліноўскі быў затрыманы міліцыяй, а ў пастарунку на яго склалі пратакол на падставе часткі 2 артыкула 21.14 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама паводле пункта 17 Пастановы Савета Міністраў РБ №10/87 ад 28.12.2012 года (абвінавачванне тычылася расклейвання ўлётак нерэкламнага характару без дазволу).
Спачатку меркавалася, што справу будзе разглядаць суд, аднак урэшце Віталя Каліноўскага выклікалі на паседжанне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкама, дзе сябра БСДП (Грамада) спрабаваў давесці, што ў ягоных дзеяннях няма складу правапарушэння, спасылаўся на Канстытуцыю і міжнародныя стандарты, датычныя гарантыяў свабоды слова і распаўсюду інфармацыі. Як распавёў Віталь Каліноўскі, выслухаўшы гэтыя аргументы, некаторыя сябры камісіі прапанавалі абмежавацца мінімальным пакараннем (1 базавая велічыня), аднак старшыня камісіі настойвала, каб штраф быў больш сур’ёзным .  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international