Мікашэвічы: за распаўсюд улётак пра палітвязняў будуць судзіць Віталя Каліноўскага
https://spring96.org/be/news/77486
2015
2015-05-26T23:30:20+0300
2015-05-26T23:30:20+0300
2015-05-27T11:21:15+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mikash-uletki-palit-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БСДП (Грамада) Віталь Каліноўскі прымеркаваў сваю акцыю да суду над палітвязнем Юрыем Рубцовым, які адбудзецца ў судзе Пружанскага раёна 27 траўня.
Пасля затрымання Віталя Каліноўскага капітанам міліцыі Дзянісам Грыцкевічам, яго абшукалі і знайшлі 6 улётак з выявамі палітвязняў. У Мікашэвіцкім гарадскім аддзеле міліцыі актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны і па загаду начальніка гараддзела Сяргея Дзенісені ўчастковы інспектар капітан Аляксандр Басманаў склаў на Віталя Каліноўскага адміністрацыйны пратакол па арт.21.14 ч. 2, а таксама па п.17 Пастановы Саўміна 10/87 ад 28.12.2012 г. Яго абвінавацілі ў расклейванні ўлётак нерэкламнага характару без дазволу.