Прэзідэнт ЕФЖ “раз’юшаны ростам штрафаў” беларускім фрылансерам

2015 2015-06-09T13:10:55+0300 2015-06-09T13:10:55+0300 be

“Еўрапейская федэрацыя журналістаў” моцна занепакоена ростам колькасці штрафаў, якія накладаюць на беларускіх фрыланс-журналістаў паводле артыкула 22.9 КаАП.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце ЕФЖ 8 чэрвеня.

ЕФЖ асобна згадвае выпадкі Вольгі Чайчыц, Сяргея Краўчука і Аліны Літвінчук.

“Я раз’юшаны тым ростам штрафаў, якія атрымалі журналісты за апошнія месяцы. Такія практыкі эфектыўна забараняюць працу журналістаў”, – кажа Могенс Бліхер-Б’ерэгард, прэзідэнт ЕФЖ. “Нядаўнія судовыя штрафы Вользе Чайчыц, Сяргею Краўчуку і Аліне Літвінчук падкрэсліваюць неабходнасць вырашаць гэтае пытанне неадкладна”, – кажа сп. Могенс.

На момант прыняцця заявы яе аўтары яшчэ не ведалі пра штрафы Кастусю Жукоўскаму і Наталлі Крывашэй, а таксама пра новы суд над Жукоўскім, які мае адбыцца 9 чэрвеня.

Нагадаем: на штогадовым з’ездзе 2 чэрвеня ў Будве ЕФЖ таксама прымала заяву па сітуацыі журналістаў-фрылансераў у Беларусі. Заяву накіравалі ў тым ліку міністру інфармацыі Ліліі Ананіч, заклікаючы вырашыць праблему.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international