Кастусь Жукоўскі і Наталля Крывашэй у чарговы раз пакараны штрафамі за «незаконны выраб прадукцыі СМІ»

2015 2015-06-06T23:42:46+0300 2015-06-06T23:42:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 чэрвеня суд Буда-Кашалёўскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя міліцыяй у дачыненні гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлі Крывашэй, і пакараў іх штрафамі. Прычым суд адбыўся без удзелу «правапарушальнікаў» - Кастусь Жукоўскі наогул не ведаў аб паседжанні, а Наталлю Крывашэй па тэлефоне запрасілі на суд за некалькі гадзін да разгляду справы. Журналісты даведаліся, што іх пакаралі штрафамі ў памеры 20 базавых велічынь кожнага (3,6 мільёна рублёў) па артыкуле 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

Да «Дажынак» улады Буда-Кашалёва пазносілі дамы ў адной з вёсак без дазволу ці ведама гаспадароў, у выніку чаго людзі засталіся без маёмасці, зарэгістраваныя ў чыстым полі, у літаральным сэнсе. Пра гэта фрылансеры знялі відэа, якое потым выкарыстаў тэлеканал «Белсат». Міліцыя Буда-Кашалёва абвінаваціла журналістаў у «незаконным вырабе прадукцыі СМІ» - журналісцкай працы без акрэдытацыі.

Варта дадаць, што за апошнія два месяцы гэта ўжо пятае пакаранне штрафам праз суд за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» Кастуся Жукоўскага, і трэцяе – Наталлі Крывашэй.

22 траўня па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ) суд Гомельскага раёна пакараў Кастуся Жукоўскага штрафам у памеры 25 базавых велічынь. Фрылансеру паставілі ў віну тое, што ён працаваў без акрэдытацыі МЗС для замежнага СМІ.

У красавіку фрылансера судзілі двойчы па артыкуле 22.9 КаАП. Пратаколы ў дачыненні яго складалі супрацоўнікі Нараўлянскай міліцыі і Чыгуначнага РАУС Гомеля. Суд пакараў яго буйнымі штрафамі.

І гэта яшчэ не канец – 9 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля будзе разглядаць чарговы пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні да Кастуся Жукоўскага, таксама за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international