Слонімскага каардынатара БХД хочуць пакараць за антыалкагольныя плакаты

2015 2015-06-05T11:47:39+0300 2015-06-05T11:47:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bedka-ivan-slonim.jpg
Іван Бедка

Іван Бедка

Некалькі дзён участковы міліцыянер Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьё наведваў кватэру слонімскага каардынатара аргкамітэту БХД Івана Бедкі, каб уручыць яму позву ў міліцыю. Спачатку 26 траўня, потым выправіў позву на 28 траўня, але застаць слонімца дома ён не мог.

І толькі сёння, 4 чэрвеня, Іван Бедка асабіста сустрэўся з міліцыянерам. Падчас гутаркі з участковым, Іван Бедка даведаўся, што ён будзе пакараны за тое, што на трох аўтобусных прыпынках развесіў плакаты "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”.

Гэтым самым Іван Бедка парушыў правілы добраўпарадкавання горада. Папярэдзіць пра гэта Івана Бядко ўчастковаму загадаў намеснік начальніка Слонімскага РАУС падпалкоўнік Вадзім Шчурскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international