Праваабарончая Гуманітарная Місія стартавала ў Харкаве

2015 2015-06-05T10:03:28+0300 2015-06-09T11:25:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pgm-harkau-2015-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перасяленцы з зоны канфлікту чакаюць дапамогі валанцёраў.

Перасяленцы з зоны канфлікту чакаюць дапамогі валанцёраў.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне 4 чэрвеня пачала сваю дзейнасць у Харкаве. Як паведамляюць валанцёры ў дзённіку місіі  на адмысловай старонцы ў facebook, у першы дзень яе ўдзельнікі займаліся падрыхтоўкай чарговай партыі гуманітарнай дапамогі для перасяленцаў з зоны ўзброенага канфлікту, а напрыканцы дня адбылася сустрэча са старшынёй грамадскай ініцыятывы "Станцыя Харкаў", у супрацы з якой дзейнічаюць беларусы, Евай Гукалавай. Беларускія праваабаронцы-валанцёры узгаднілі далейшыя накірункі сваёй дзейнасці па аказанні актуальнай дапамогі перасяленцам з зоны канфлікту.

 

“Сёння пачалі працу ў якасці валанцёраў "Станцыі Харкаў". З дасягненняў - на офісе арганізацыі падрыхтавалі для адпраўкі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі, на пункце працы з перасяленцамі на вакзале актуалізавалі інфармацыю наконт парадку афармлення пропускаў за лінію размежавання і пракансультавалі наконт гэтага некалькі перасяленцаў. З заўтрашняга дня будзем працаваць на "гарачай лініі" (тэлефоны, па якіх звяртаюцца перасяленцы па дапамогу) і праводзіць анкетаванне перасяленцаў па розных пытаннях", - паведамляе ў дзённіку місіі яе каардынатар праваабаронца Зміцер Салаўёў.

Праваабарончая Гуманітарная Місія ва Украіне

У складзе першай групы Праваабарончай гуманітарнай місіі ў Украіне – супрацоўнікі  Праваабарочага цэнтру “Вясна”. Надалей плануецца запрашаць жадаючых з іншых праваабарончых арганізацый.

Першыя валанцёры Праваабарончай Гуманітарнай Місіі ў Харкаве.
Праваабаронца Аляксей Колчын за працай

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international