Віцебск: Упраўленне юстыцыі адхіліла кандыдатуру праваабаронцы ў склад назіральнай камісіі

2015 2015-06-04T10:27:51+0300 2015-06-04T10:27:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронцу Паўла Левінава вылучыла ў склад абласной грамадзкай назіральнай камісіі РПГА «Беларускі Хельсінскі Камітэт». Адпаведны ліст просьбай зацвердзіць кандыдатуру прадстаўніка БХК быў накіраваны ва ўпраўленне юстыцыі абласнога выканкаму. Аднак просьба задаволеная не была.

Фармальнай прычынай такога рашэння стала тое, што Павел Левінаў быў вылучаны ў склад камісіі як прадстаўнік рэспубліканскага грамадзкага аб’яднання, у той час як згодна з палажэннем аб назіральных камісіях, зацверджаным пастановай Савета Міністраў, «абласныя і Менская гарадзкая грамадзкія назіральныя камісіі пры галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму фарміруюцца з прадстаўнікоў мясцовых грамадзкіх аб’яднанняў, арганізацыйных структур міжнародных і рэспубліканскіх грамадзкіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь».

Абласныя грамадзкія назіральныя камісіі пры галоўных упраўленнях юстыцыі аблвыканкамаў дзейнічаюць ва ўсіх абласцях краіны. Мэта гэтых камісій – ажыццяўляць грамадзкі кантроль за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.

Згодна з дадзенымі, апублікаванымі на сайце Міністэрства юстыцыі, у склад Віцебскай абласной грамадзкай назіральнай камісіі уваходзяць 11 чалавек. Ніводнага прадстаўніка праваабарончых арганізацый у складзе Віцебскай назіральнай камісіі няма.

Усе сябры камісіі прадстаўляюць рознага кшталту грамадзкія аб’яднанні – ад фізкультурна-спартовага аб’яднання «Энэргетык-Орша» да Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ. Узначальвае працу камісіі Ігар Патапаў, прадстаўнік грамадзкага аб’яднаньня «Рускі культурны цэнтр “Русь”».

Віцебская вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international