На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзняволеных

2015 2015-05-21T14:09:07+0300 2015-05-21T14:09:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eap-riga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Foto: LETA

Foto: LETA

Удзельнікі Форума грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у межах саміта Усходняга партнёрства, звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітзняволеных.

Пра гэта паведамляе сайт "Еўрарадыё".

Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі Форума Алесь Бяляцкі.

“Удзельнікі ІІ Форума канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны прызнаць, што наяўнасць зняволеных па палітычных матывах несумяшчальная з тымі абавязальніцтвамі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. Палітзняволеныя павінны быць вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павінен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца”.

Зварот перададуць лідарам краін-партнёрам, кіраўнікам краін Еўрасаюза.

Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Рызе 21-22 траўня і пачнецца сёння ўвечары.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international