Генпракуратура вынесла вайскоўцам папярэджанне за парушэнне моўнага заканадаўства

2015 2015-05-20T23:20:33+0300 2015-05-20T23:20:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генаральная пракуратура прызнала абгрунтаванай скаргу салігорскага сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Малочкі аб неадпаведнасці патрабаванням заканадаўства рускамоўнага адказу Упраўлення па ўшанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь на беларускамоўны зварот партыйца.

“У сувязі з дапушчаным парушэннем, дачай адказу не на мове звароту, начальніку Упраўлення Варановічу С. Н. аб’яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закону,” - паведаміў старшы пракурор нагляднага аддзелу ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках А. В. Буйлянкоў.

Нагадаем, напярэдадні вынясення канчатковага рашэння Генеральнай пракуратуры па дадзенай скарзе прадстаўнікі Узброенных сіл прынеслі свае “найглыбейшыя прабачэнні за адказ на рускай мове” салігорцу Віктару Малочку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international