Максіма Вінярскага будуць судзіць за знявагу службовай асобы?

2015 2015-05-18T08:55:30+0300 2015-05-18T09:15:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski-kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Леанід Кулакоў і Максім Вінярскі

Разгляд адміністратыўнай справы актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага папярэдне прызначаны на 20 траўня ў судзе Смалявічскага раёна.

Яго затрымалі 15 траўня супрацоўнікі міліцыі каля будынку Смалявіцкага РАУС, куды актывіст прыехаў сустрэць свайго паплечніка Леаніда Кулакова, які адбываў у Смалявічах сямісуткавы арышт.

Максім Вінярскі запытаўся ў супрацоўнікаў міліцыі, чаму Леаніда Кулакова таемна вывезлі на чыгуначны вакзал. Гэта і паслужыла падставай для затрымання. Актывіста праверылі на ўтрыманне алкаголю, а калі аналіз нічога не паказаў – склалі пратакол па арт. 23.5 КаАП (знявага службовай асобы, пры выкананні непасрэдных абавязкаў).

Пасля складання пратаколу, актывіста адпусцілі, паведаміўшы, што праінфармуюць пра дакладную дату суда.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international