viasna on patreon

Леаніда Кулакова адшукалі ў Смалявічскім РАУСе, будзе суд

2015 2015-05-11T09:04:52+0300 2015-05-11T16:11:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кулакоў Леанід

Кулакоў Леанід

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў, які быў затрыманы ў Менску каля свайго дома 8 мая ў 21.30, знайшоўся ў раённым аддзеле міліцыі ў ў Смалявічах.

Праваабаронцы расшуквалі Леаніда Кулакова, аднак у Першамайскім РУУС і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна адказвалі на тэлефанаванні, што такога затрыманага ў іх няма. Позна ўвечары 10 траўня выявілася, што Кулакоў знаходзіцца ў Смалявіцкім РАУС. Што стала прычынай затрымання актывіста і ў чым ён абвінавачваецца, дагэтуль невядома. Адміністратыўны пратакол быў складзены па ч. 2 артыкула 23.34 (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Справу пачнуць разглядаць у 16-00 ў судзе Смалявічскага раёна.

Грамадскія актывісты Вольга Нікалайчык і Мікалай Колас сёння з раніцы знаходзяцца ў Смалявічах, спрабуючы высветліць лёс Леаніда Кулакова.

Вечарам 8 мая праваахоўнікі спрабавалі здзейсніць затрыманне яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі” -  Максіма Вінярскага, аднак ён паспеў схавацца.

Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманне Кулакова носіць прэвентыўны характар і звязваюць яго са святкаваннем Дня Перамогі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства