Вайскоўцы выбачаюцца за рускамоўныя адказы на звароты па-беларуску

2015 2015-05-10T23:55:48+0300 2015-05-10T23:55:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uzbroenyja-sily-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў айчыны і ахвяр войнаў, якое з’яўляецца структурным падраздзяленнем Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прынесла свае “найглыбейшыя прабачэнні за адказ на рускай мове” салігорцу Віктару Малочку.

Нагадаем, перапіска Віктара Малочкі са структурамі Міністэрства абароны выявіла павальнае парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян адказнымі асобамі гэтага ведамства. Усе запыты ў вайсковыя структуры салігорац рабіў на беларускай мове, аднак адказаў на роднай мове Віктар Малочка не атрымліваў.

Пасля скаргі ў пракуратуру свае прабачэнні прынеслі прадстаўнікі Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны. Ладзіцца пракурорская праверка і па рускамоўным адказе Упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў айчыны і ахвяр войнаў. Пракуратура горада Мінска скаргу салігорца па сутнасці разглядаць адмовілася і адфутболіла яе ў Гененральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Зрэшты, узнятая ў незалежных сродках масавай інфармацыі агалоска ўжо прымусіла вайсковых чыноўнікаў выбачыцца за парушэнне моўнага заканадаўства.

Віктар Малочка спадзяецца, што яго скаргі ў пракуратуру і медыйнае суправаджэнне ўзнятай праблемы прымусяць айчыннае ваеннае ведамства больш пільна ставіцца да правоў беларускамоўных суграмадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international