Скарга палітвязня Мікалая Дзядка пакінута без задавальнення (абноўлена)

2015 2015-04-30T08:32:55+0300 2015-04-30T14:25:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу палітзняволенага Мікалая Дзядка, якому 26 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва працягнуў тэрмін зняволення ў турме на 1 год і 3 дні. Дзядку інкрымінавалі 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма. 

За разглядам скаргі палітвязня ў Магілёве назіралі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і сябра рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч,  які пракаментаваў рашэнне калегіі Магілёўскага абласнога суда:

Калегія абласнога суда ў складзе старшыні Святланы Бурако, суддзяў Юрыя Рудкоўскага і Кацярыны Вайценковай. а таксама прадстаўніка пракуратуры Амосавай разгледзеўшы скаргу Мікалая Дзядка, пакінула прысуд суда Ленінскага раёна Магілёва, які працягнуў тэрмін зняволення палітвязню, без задавальнення.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч таксама паведаміў, што адвакат хадайнічаў аб выкліку ў суд Мікалая Дзядка, аднак пракурор не падтрымаў яго. Адвакат даводзіў суду, што абвінавачванне было вынесенае  неаб’ектыўна і несправядліва, а парушэнні, з-за якіх быў пакараны Дзядок, не насілі характар небяспечных і злосных, звяртаў ўвагу на непераканаўчыя і супярэчлівыя доказы сведак, якія былі супрацоўнікамі турмы, аднак суд, які прайшоў фармальна і хутка, не прыняў аргументы абароны  да ведама.  

Праваабаронцы расцэньваюць рашэнне калегіі абласнога суда як працяг пераследу палітычна зняволенага актывіста, указваюць на яго незаконны і палітычна матываваны характар.

Напярэдадні суду Валянцін Стэфановіч паведаміў  карэспандэнту Радыё “Свабода”, што «пэсімістычна настроены на заўтрашні судовы працэс».

«Я нічога не чакаю. Мяркуючы па апошніх тэндэнцыях, якія мы назіраем менавіта ў пытаньні палітвязьняў, я пэсымістычна настроены на заўтрашні судовы працэс. Я ня думаю, што касацыйная скарга Дзядка будзе задаволеная. Мы, дарэчы, атрымалі адказ на зварот у Палату прадстаўнікоў з патрабаваньнем дэкрыміналізаваць 411 артыкул. Яны ж адказалі, што ня бачаць такой неабходнасьці дэкрыміналізацыі, спаслаўшыся на тое, што такі артыкул ёсьць у заканадаўстве Ўзбэкістану і Казахстану. Гэта, канечне, для нас ня ёсьць нейкім прыкладам. Таму я не спадзяюся, што прысуд будзе адменены. Бо тое, што адбываецца са Статкевічам, новая крымінальная справа Рубцова, які ўжо скончыў знаёмства з матэрыяламі справы і чакае прызначэньня даты суду, адмова ў памілаваньні Пракапенкі — усё гэта сьведчыць пра тое, што нашы ўлады не жадаюць вызваляць палітвязьняў. І ісьці такім чынам на нейкія саступкі Эўразьвязу. Я думаю, што прынамсі да выбараў гэтая сытуацыя захаваецца. Як будзе далей — невядома».

22 студзеня Міжнародная федэрацыя за правы чалавека ( FIDH ), РПГА  “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і  Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступілі з сумеснай заявай з патрабаваннем спынення крымінальнага пераследу палітвязня Мікалая Дзядка і ягонага вызвалення.

Мікалай Дзядок – узяты пад варту з 3 верасня 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Рашэньнем суду ад 5 сьнежня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва. У лістападзе 2014 года на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па 411-м артыкуле КК РБ за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. 26 лютага 2015 года суд працягнуў яго зняволення на 1 год і 3 дні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international