Чыноўнікі прапануюць бабруйскай вазочніцы ўстанавіць пад'ёмнік за ўласныя грошы

2015 2015-04-23T18:07:47+0300 2015-04-23T18:07:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fedarava-anastasija.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анастасія Фёдарава, вазочніца з Бабруйску, нарэшце атрымала адказ з магілёўскага аблвыканкаму. Нагадаем, дзяўчына звярталася да чыноўнікаў з просьбай паспрыяць у пытанні ўстаноўкі ў пад'ездзе яе дома пад'ёмніка. Без яго, кажа Анастасія, яна не можа выбірацца з кватэры ў новым, але цяжкім электравазку.

У адказе за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму Дзмітрыя Янкова бабруйчанцы прапанавалі вырашыць праблему за ўласныя грошы.

"Арыенціровачны кошт прылады механізаванага пад'ёмніка складае 20 мільёнаў рублёў. Бюджэтнае фінансаванне мерапрыемстваў па стварэнні безбар'ернага асяродка жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў у камунальным жыллёвым фондзе на 2015 год не прадугледжана... Разам з тым спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай бяспецы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага асблугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна горада Бабруйска" падчас размовы (27.01.2015) прапаноўвалі вам удзельнічаць у фінансаванні вырабу пандуса (вамі ў бягучым годзе адкрыты дабарачынныя рахункі). Аднак вы ад дазенай прапановы адмовіліся, матывуючы тым, што грашовыя сродкі, якія паступаюць на ваш дабрачынны рахунак, будуць расходавацца на рэабілітацыю", - гаварыцца ў адказе з аблвыканкаму.

-Гэты адказ мяне вельмі непрыемна здзівіў, - каментуе ліст Анастасія Фёдарава. - Яны лічаць, што я магу пару гадкоў пасядзець без лячэння, адкладаючы грошы на пад'ёмнік. Бо потым усё роўна ў вазку катацца, і навошта здароўе, так атрымліваецца? То бок, аўтары гэтага ліста нават не разглядаюць магчымасць майго вяртання да нармальнага жыцця. А між тым, я адкрыла дабрачынны рахунак менавіта для таго, каб прайсці курс рэабілітацы, каб займацца з трэнерам. У мяне нават у суполцы ў сацыяльных сетках пазначана, што "асноўная задача - збор сродкаў на лячэнне", бо штомесячная патрэба ў аплаце масажыста і медыкаментаў 3 500 000 беларускіх рублёў. Для некага гэта можа і невялікая сума, але для мяне яна вельмі істотная, - кажа Анастасія Фёдарава.

Бабруйчанка кажа, што будзе звяртацца дзеля вырашэння праблемы і ў іншыя інстанцыі, і пастаянна ўдымаць гэтае пытанне, пакуль не даможацца ўстаноўкі пад'ёмніка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international