Журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда

2015 2015-04-23T13:36:02+0300 2015-04-23T13:37:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

   Гродзенскі журналіст Віктар Парфёненка падаў скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалы. Раней вызначэннем суда Ленінскага раёна Мінска журналісту было адмоўлена ў пачынанні грамадзянскай справы па абскарджанні дзеянняў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Перад гэтым цягам некалькіх гадоў Парфёненка сем разоў падаваў заяву ў МЗС для акрэдытацыі карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя, але так і не атрымаў чаканага дакумента. У такой сітуацыі журналіст вырашыў змагацца за свае правы праз суд. Пасля адмовы суда Ленінскага раёна сталіцы (пастанова ад 14 лістапада 2014 года) Парфёненка падаў чарговую скаргу ў калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда. Аднак і яна рашэннем ад 19 студзеня 2015 года не задаволіла прэтэнзіі сябра БАЖ. Гэтае ж вызначэнне падтрымаў сваім вызначэннем ад 2 красавіка бягучага года старшыня Мінскага гарадскога суда.

   Аднак Віктар Парфёненка перакананы, што вызначэнні суда Ленінскага раёна сталіцы і судовай калегіі Мінскага гарадскога суда з’яўляюцца незаконнымі, неабгрунтаванымі і парушаючымі яго права на доступ да правасуддзя. Тым больш, што іншага, пазасудовага парадку абскарджання дзеянняў МЗС заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжана. Парфёненка даводзіць, што ён прадставіў доказы неправамерных дзеянняў МЗС.

   У сваёй новай скарзе журналіст просіць унесці пратэст на прадмет адмены вышэйзгаданых вызначэнняў і перадачы справы ў суд першай інстанцыі для разгляду па сутнасці скаргі на неправамерныя дзеянні МЗС, якое адмаўляе Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі журналістам Беларускага Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international