Арцём Пракапенка атрымаў адмову ў памілаванні

2015 2015-04-19T23:16:00+0300 2015-04-19T20:28:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakapienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Пракапенка

Арцём Пракапенка

17 красавіка 2015 г. Арцём Пракапенка патэлефанаваў родным з магілёўскай калоніі і паведаміў, што яму паказалі адказ камісіі аб памілаванні, дзе ўтрымлівалася адмова ў прашэнні без тлумачэння прычын. Сам дакумент Арцёму не выдалі, толькі далі азнаёміцца за кароткі час.

Нагадаем, палітвязень Арцём Пракапенка падаў прашэнне прэзідэнту краіны аб памілаванні яшчэ ў лютым 2015 года. Раней Аляксандр Лукашэнка публічна заяўляў, што “будзе зварот — будзе мой подпіс”. Але А. Пракапенка атрымаў адказ толькі праз некалькі месяцаў.

Сітуацыю каментуе юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка:

“Спачатку хацелася б нагадаць акалічнасці асуджэння Арцёма Пракапенкі. Ён з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым 16 кастрычніка 2010 года вырашылі зрабіць сімвалічную акцыю супраць ціску на сацыяльных актывістаў і прадстаўнікоў анархісцкага руху ў межах так званай “справы мінскіх анархістаў”.

Аднак, форма дадзенай акцыі з праваабарончага пункту гледжання не насіла мірны характар: позна увечары Яўген Васьковіч і Павел Сырамолатаў кінулі ў будынак КДБ у Бабруйску 2 бутэлькі з гаручай запальнай сумессю, чым пашкодзілі фасад будынку на суму 253 636 бел.руб. Арцём Пракапенка здымаў гэта на відэа.

Маладых людзей затрымалі 17.01.2011 года, паабяцалі вызваліць у выпадку прызнання віны (намеру на падпал усяго будынку). Пад ціскам следчых такія запісы з’явіліся ў пратаколах, і справу кваліфікавалі як замах на нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры (ч.3 арт.218), што сукупна з артыкулам 339 КК (“Хуліганства”) склала цяжкія санкцыі (ад 7 гадоў пазбаўлення волі).

У судзе трое маладых людзей прызналі віну толькі ў частцы хуліганства, без намеру на падпал будынку, аднак, іх усё роўна судзілі па кваліфікацыі папярэдняга следства і вынеслі прысуд у 7 гадоў пазбаўлення волі.

Праваабронцы не вітаюць такую форму выказвання сваіх меркаванняў па любой з прычын, аднак адзначылі грубыя парушэнні падчас следства, празмерна цяжкую кваліфікацыю па справе і суворы прысуд па палітычных матывах, таму прызналі маладых людзей палітычнымі вязнямі з дадзенай агаворкай.

На Арцёма Пракапенку, як і на астатніх палітвязняў, пасля асуджэння рэгулярна аказваўся ціск з мэтай напісання ім заявы на памілаванне. У 2012 годзе прашэнне на памілаванне напісаў Павел Сырамолатаў і быў вызвалены.

На Арцёма Пракапенку таксама аказваўся ціск у выглядзе дысцыплінарных спагнанняў за ўчынкі, якія не караюцца для іншых зняволеных. У выніку над Арцёмам усе гэтыя гады вісіць статус “злоснага парушальніка рэжыму”.

Тое, што палітзняволенага не вызвалілі ў выніку напісання прашэння аб памілаванне можа тлумачыцца толькі палітычнай сітуацыяй: з аднаго боку набліжаюцца прэзідэнцкія выбары, а з іншага – пасіўная і непаслядоўная пазіцыя еўрапескіх палітыкаў у дачыненні да лёсу некаторых палітвязняў (Арцёма Пракапенкі, Яўгена Васьковіча, Юрыя Рубцова).

Нагадаю, тэрмін зняволення Арцёма Пракапенкі сканчаецца 17 студзеня 2018 года, а закон аб амністыі на яго не можа распаўсюджвацца праз кваліфікацыю справы і статус “злоснага парушальніка рэжыму”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international