Праваабаронцы заклікаюць прадстаўнікоў міжурадавых арганізацый наведаць Мікалая Статкевіча

2015 2015-04-16T16:49:13+0300 2015-04-16T16:54:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkievicz-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Мікола Статкевіч. Фота: euroradio.fm

Сёння, 16 красавіка 2015 года Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" перадалі амбасадару, кіраўніку прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Мора тэрміновы зварот у сувязі з узмацніўшымся ціскам ў дачыненні да Мікалая Статкевіча.

Раней, 8 красавіка 2015 г Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" адправілі на адрас Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь і адміністрацыі папраўчай калоніі №17 зварот па факце узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча з патрабаваннямі спыніць адміністрацыйны ціск, адмяніць незаконныя спагнання, дапусціць прадстаўніка Еўрапейскага саюза і прадстаўніка ААН У Рэспубліцы Беларусь з мэтай праверкі ўмоў утрымання і фактаў ціску. Праз тыдзень стала вядома, што М.Статкевіча чакае суд, па выніках якога яго, як мяркуецца, перавядуць з папраўчай калоніі ў турму.

У сувязі з гэтымі абставінамі, праваабаронцы перакананыя ў неабходнасці экстраных дзеянняў з боку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Прадстаўніцтва ААН і настойліва просяць:

1. У тэрміновым парадку наведаць Мікалая Статкевіча для ўласнай ацэнкі ўмоў утрымання і праверкі інфармацыі пра факты ціску ў дачыненні да яго;

2. Забяспечыць прысутнасць прадстаўніка Еўрапейскага Саюза і прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь у судовым пасяджэнні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча з мэтай самастойнага маніторынгу судовага працэсу.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення.

Цэнтр прававой трансфармацыі

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international