Запрацаваў сайт, які паклёпнічае на грамадскіх і палітычных актывістаў Магілёва

2015 2015-04-16T16:40:11+0300 2015-04-16T16:40:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Традыцыйна сайт Voskresinfo.com пачынае абнаўляцца напярэдадні выбарчых кампаній. Да гэтага часу ён знаходзіцца ў спячым рэжыме.

Дэмакратычная грамадскасць Магілёва связвае такую актыўнасць з надыходзячай выбарчай прэзідэнцкай кампаніяй, якая мусіць адбыцца ў канцы бягучага года.

Ахвярамі паклёпаў і абразаў за час працы сайта стала больш за 20 грамадскіх і палітычных актывістаў Магілёва. Некаторыя з іх – журналісты Ігар Барысаў і Алесь Буракоў, актывіст Партыі БНФ Валеры Каранкевіч і актывіст АГП Антон Касцоў пісалі заявы ў міліцыю з просьбай знайсці паклёпнікаў, прыцягнуць іх да адказнасці, а таксама заблакаваць дадзены сайт.

Адказы, якія атрымалі актывісты не стыкуюцца адзін з другім. У некаторых адказах сайт размяшчаецца ў Расіі, паводле іншых – ва Украіне. Дэмакратам і журналістам міліцыянты прапанвалі шукаць распаўсюднікаў ілжывых матэрыялаў у межах заканадаўства суседніх краін і звяртацца з пазовамі ў тыя краіны, адкуль на іх быў здзейснены паклёп.

Трэба дадаць, што сайт пачаў цыкл публікацый пра беларускую апазіцыю і мясцовых актывістаў з 1 красавіка 2015 года. Дагэтуль яго апошняе абнаўленне было ў кастрычніку 2014 года. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international