Маці памерлага ў арміі вайскоўца чацвёрты месяц не можа атрымаць медычнага заключэння

2015 2015-04-16T10:44:48+0300 2015-04-17T11:24:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaginuly-saldat-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

40-гадовая шматдзетная ўдава Алена Андрыянава з вёскі Дзяглі Жабінкаўскага раёна чацвёрты месяц не можа атрымаць на рукі канчатковага медычнага заключэння аб прычынах смерці свайго 19-гадовага сына Андрэя. Яна лічыць, што яго наогул не хочуць ёй аддаваць. У анкалагічным цэнтры Бараўляны сказалі, што накіравалі заключэнне ў анкалагічную паліклініку Брэста. У Брэсцкую анкапаліклініку Алена Андрыянава звярталася 7 разоў, пакуль не пачула, што накіравалі заключэнне для налічэння ёй пенсіі па смерці сына.

Алена Андрыянава звярнулася да праваабаронцаў. З іх дапамогай яна напісала пісьмовы запыт на імя галоўнага ўрача анкацэнтра Бараўляны з просьбай выслаць ёй на рукі канчатковае медычнае заключэнне.

Алена Андрыянава лічыць, што хвароба астэасаркома была выклікана збіццём сына ў арміі.

Радавы Андрэй Андрыянаў быў прызваны ў армію з вёскі Дзяглі Жабінкаўскага раёна 16 траўня мінулага года.Памёр у анкалагічным цэнтры Бараўляны 25 снежня. Першапачаткова ў ваенны шпіталь трапіў у верасні. Ён праходзіў тэрміновую службу ў 111 Кенігзбергскай Чырвонасцяжнай ордэна Кутузава 2 ступені артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Брэсце.

Алена Андрыянава сцвярджае, што сын сыходзіў у армію цалкам здаровым. Наогул ніколі нічым сур’ёзным не хварэў. Да арміі папрацаваў трактарыстам у мясцовым саўгасе. У чэрвені на прысязе ніякіх недамаганняў уяго не было. Урач-траўматолаг Іван Шэга кажа, што астэасаркома – скарацечная хвароба, але не на столькі. Ён бачыць дзьве прычыны ўзнікнення хваробы: або медычная камісія “прамаргала” хваробу, або сапраўды паталогія магла быць справакавана пабоямі.

Ваенны камісар Жабінкаўскага раённага камісарыята Андрэй Ануфрыюк цвёрда ўпэўнены, што Андрэй Андрыянаў прызываўся абсалютна здаровым. Але ў той час катэгарычна не прымае падазрэння адносна пабояў. Такога ж меркавання прытрымліваецца і начальнік штаба брыгады Сяргей Бялко.

Сам Андрэй Андрыянаваў скардзіўся маці на болі ў левым баку цела і казаў, што надарваўся, разгружаючы снарады. Але пры гэтым прасіў маці, каб не пускала братоў у армію. Па словах маці, яна кожны месяц давала сыну амаль мільён, бо ён казаў брату, што з яго патрабуюць.

Андрэю Андрыянаву было 19 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international