Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Тамары Сялюн

2015 2015-04-15T11:21:32+0300 2015-04-15T11:21:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seljun_tamara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая)

15 красавіка калегія Гродзенскага абласнога суда ў складзе суддзяў Зоі Нікольскай, Ларысы Паляковай і старшынствуючага Ігара Ермака не задаволіла скаргу Тамары Сялюн – маці расстралянага паводле прысуду Паўла Селюна. Тамары Сялюн не былі паведамленыя дакладны час і месца пахавання яе сына, не было выдадзена яго цела для пахавання. Ёй была даслана толькі турэмная спецвопратка расстралянага сына.

Раней Тамара Сялюн падала скаргу ў суд Ленінскага раёна Гродна. Гэты суд рашэннем ад 5 сакавіка адмовіў у пачынанні грамадзянскай справы ў дачыненні да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ па факце накіравання ў адрас заяўніка спецадзення пакаранага сына Паўла Селюна.

Тамара Сялюн падала скаргу ў абласны суд, паколькі палічыла, што дзеянні суда Ленінскага раёну Гродна парушылі яе канстытуцыйнае права на зварот у суд. На разгляд скаргі ў Гродзенскім абласным судзе не з’явіліся ні Тамара Сялюн, ні прадстаўнік Дэпартамента выканання пакаранняў, таму ён быў непрацяглым. Скарга пакінута без задавальнення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international