Бабруйскія чыноўнікі занепакоіліся праблемай карупцыі

2015 2015-04-14T20:50:28+0300 2015-04-14T20:50:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-karupc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце бабруйскага гарвыканкаму http://bobruisk.by/ з'явілася электронная апытанка на злабадзённую тэму. У гараджан запытваюцца, у чым, па іх меркаванні, прычыны карупцыі ў грамадстве?

На дадзены момант большасць чытачоў сайту (30 працэнтаў) лічаць, што галоўная прычына карупцыі ў "недастакова строгім кантролі за дзеяннямі чыноўнікаў, іх прыбыткамі і выдаткамі". 18 працэнтаў чытачоў падтрымалі версію "магчымасць прыняцця аднаасобнага рашэння службовымі асобамі, свабода прыняцця рашэнняў". Яшчэ 14 працэнтаў чытачоў бачаць крыніцу карупцыі ў " нізкіх заробках работнікаў бюджэтнай сферы", 11 працэнтаў у "неразвітай эканоміцы". Па сем працэнтаў бабруйчан выказаліся за версіі "неразвітасць грамадзянскай супольнасці" і "неадэкватнасць пакарання за факты карупцыі". Шэсць працэнтаў прытрымліваюцца варыянта "нізкі узровень культуры ў насельніцтва" і пяць - "нацыянальныя традыцыі, менталітэт". Усяго два працэнты лічаць, што ў карупцыі вінавата "недасканаласць судовай сістэмы".

Цікавасць да праблемы карупцыі ў Бабруйску нібыта існуе. Тут нават збіраецца Каардынацыйная рада па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй і наркаманіяй. У яе ўваходзяць чыноўнікі і супрацоўнікі УУС, старшыня рады - Андрэй Каваленка, ён жа старшыня гарвыканкаму. З вышэйузгаданай апытанкі вынікае, што большасць чытачоў сайту бачаць прычыны карупцыі ў дзеяннях чыноўнікаў. Але па факце атрымліваецца, што пытаннямі карупцыі займаюцца тыя, каму не давяраюць бабруйчане.Паказальна, што і на апошнім пасяджэнні рады пытанне карупцыі нават не ўздымалася. Сябры рады больш увагі надалі грамадскім пунктам аховы правапарадку.

Але праблема карупцыі для бабруйчан цалкам рэальная. Напрыклад, напрыканцы мінулага года Следчы камітэт узяў пад варту двух чыноўнікаў з гарвыканкаму. Нагодай стала сістэматычнае атрыманне хабару імі ад аднаго з дырэктараў прыватнага прадпрыемства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international