viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: На жаль, не ўсе еўрапалітыкі жадаюць заўважаць, што адбываецца ў Беларусі

2015 2015-04-14T19:48:00+0300 2015-04-14T19:10:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Сітуацыя, якая склалася вакол палітвязня Міколы Статкевіча, вельмі сімптаматычная, паколькі яна дэманструе, што беларускія ўлады, па-першае, не жадаюць вызваляць палітвязняў, а, па-другое, толькі імітуюць дыялог з Еўразвязам.

Так намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч каментуе інфармацыю пра новы суд, які чакае Мікалая Статкевіча ў зняволенні. 

Акрамя таго, ён нагадвае пра крымінальны пераслед палітвязня Мікалая Дзядка і новую крымінальную справу супраць Юрыя Рубцова, які мае ўсе шансы патрапіць у калонію.

“Вяглядае, што перад МЗС Беларусі стаіць задача як мага больш выціснуць з геапалітычнай сітуацыі, якая склалася вакол украінскага канфлікту. Пры гэтым унутры краіны ніякіх пазітыўных зменаў не адбываецца, і мы бачым, што няма палітычнай волі кіраўніцтва краіны на гэтыя змены”, - кажа праваабаронца.

Як раней падкрэслівалі прадстаўнікі “Вясны”, у сувязі з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў задача ўнутры краіны ставіцца зусім іншая – стрымліваць любыя праявы грамадскай актыўнасці, пра што неаднаразова казаў і Лукашэнка. Ужо зараз песімістычныя прагнозы праваабаронцаў пачынаюць збывацца. Так, узмацняецца ціск і на прадстаўнікоў праваабарончай супольнасці.

“Нават на фоне такога кволага палітычнага кантэксту ўнутры краіны ўзровень рэпрэсій павялічваецца. Мы бачым, што адбываецца ў рэгіёнах – атакі на праваабаронцаў. Ператрусы ў журналіста і праваабаронцаў у Магілёве відавочна скарыстоўваліся не столькі для праверкі па заяве аб дыфамацыйным артыкуле на рэгіянальным сайце пра кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў, колькі для пошуку зачэпак для магчымых распрацовак мясцовых праваабаронцаў: кампутар, які міліцыя вярнула ўладальніку, правяралі па пошукавых словах “распіска”, “заяўка”, “грант”, “справаздача”, “Вясна” і так далей. Таксама ў чарговы раз улады спрабавалі зліквідаваць Магілёўскі праваабарончы цэнтр. Паказальная сітуацыя з праваабаронцам Леанідам Судаленкам у Гомелі, якому пагражаюць крымінальнай справай”, - пералічае апошнія выпадкі Стэфановіч.

Праваабаронца ўпэўнены, што прынамсі да прэзідэнцкіх выбараў ніякіх зрухаў да лепшага ў краіне не будзе, і ў сувязі з гэтым выказвае шкадаванне з нагоды таго, што некаторыя еўрапейскія палітыкі, маючы найперш геапалітычныя інтарэсы і перавагі, не жадаюць заўважаць, што зараз адбываецца ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства