viasna on patreon

Юры Рубцоў галадае ў адзіночцы

2015 2015-04-09T17:23:09+0300 2015-04-09T17:29:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», крымінальная справа на Юрыя Рубцова была заведзена яшчэ 18 сакавіка па артыкуле 415 “Ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Пад варту яго ўзялі толькі 6 красавіка. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі чатыры аформленныя адміністрацыяй папраўчай установы адмовы ад працы.

Сам Ю. Рубцоў адмаўляўся працаваць з-за нізкага заробку на прапанаваных прадпрыемствах і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Зараз палітвязень абвясціў галадоўку і не збіраецца спыняць яе. Юры Рубцоў лічыць, што завядзенне новай справы па арт. 415 КК незаконна, як і крымінальная справа, па якой ён зараз адбывае тэрмін (“абраза суддзі”).

На дадзены момант палітзняволены знаходзіцца ў ІЧУ у Пружанах, дзе яго ўтрымліваюць у адзіночнай камеры і не выводзяць на прагулкі. У хуткім часе яго перавядуць ў СІЗО горада Баранавічы.

А пад канец наступнага тыдню Ю. Рубцова плануюць азнаёміць з матэрыяламі справы і перадаць іх у пракуратуру і суд. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства