Брэст: незалежная журналістка Іна Хоміч падала касацыйную скаргу

2015 2015-04-11T08:39:46+0300 2015-04-11T08:40:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/homich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іна Хоміч

Іна Хоміч

Яна аспрэчвае пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, які 1 красавіка пакараў яе штрафам памерам 30 базавых велічыняў “за незаконны распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ”.

У сваёй скарзе Іна Хоміч таксама просіць Брэсцкі абласны суд звярнуцца праз Вярхоўны суд у Канстытуцыйны суд, каб той праверыў адпаведнасць Закона аб СМІ нормам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, журналістка выказвае меркаванне, што патрабаванне абавязковай акрэдытацыі парушае канстытуцыйныя правы грамадзян, бо Асноўны Закон краіны вызначае, што можна свабодна збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Гэтае права замацавана і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю.

Іна Хоміч хоча прыцягнуць увагу да таго, што ў Беларусі абмяжоўваецца права грамадзян збіраць інфармацыю, хаця гэта гарантуецца Канстытуцыяй. Між тым, ужо сёлета за падрыхтоўку інфармацыі для замежных СМІ у Беларусі пакараны штрафамі шэсць незалежных журналістаў (некаторыя з іх паўторна).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international