Гродна: забаронены канцэрт Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава

2015 2015-04-10T08:27:10+0300 2015-04-10T08:27:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У горадзе над Нёманам мясцовыя ідэолагі забаранілі канцэрт з удзелам рок-музыкаў Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава. Канцэрт меў адбыцца ў Гродне 12 красавіка ў мясцовай сінагозе. Аляксандар Памідораў планаваў выступіць са сваімі творамі і выканаць некалькі кампазіцый на мове ідыш. Алесь Дзянісаў меўся прадставіць свой новы цыкл на вершы вядомага скідальскага публіцыста і паэта Алеся Чобата. Аднак старшыні рады габрэйскіх абшчын Гродна Барысу Квяткоўскаму патэлефанавалі з уладных структур і фактычна забаранілі канцэрт.

Гэта ўжо не першы зрыў запланаванага выступу рок-выканаўцаў у Гродне.Два гады таму Алесь Дзянісаў з поспехам выступіў з сваім праектам-гуртом “Людзі на балоце” на сцэне абласнога драматычнага тэатра. З таго часу гродзенскі музыка знаходзіцца фактычна пад забаронай у родным горадзе – Алесь Дзянісаў з сваім новым гуртом “Дзецюкі” шмат гастралюе па замежжы і ў Беларусі, аднак у Гродне афіцыйна не можа выступіць.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international