Справа незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай вернута на новы разгляд

2015 2015-04-03T10:24:17+0300 2015-04-03T10:25:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна і яе абаронца Павел Алесік змаглі даказаць у абласным судзе, што суддзя Аляксандр Семянчук парушыў закон, правёўшы судовы працэс у яе адсутнасць. Пры тым, што яна з адвакатам у той час былі ў судзе. Касацыйная інстанцыя пагадзілася, што суддзя Семянчук пазбавіў Шчапёткіну права на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Выслухаўшы Шчапёткіну і яе адваката Алесіка, суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма прыняла рашэнне накіраваць справу ў суд Ленінскага раёна на новы разгляд іншаму суддзі.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, вынік суда быў прадказальны. Шчапёткіна была запрошана ў суд неналежным чынам: не позвай, а СМС-паведамленнем, дзе не было ўказана, хто дасылае СМС, у якім кабінеце судовае паседжанне. А тое, што ў прысутнасць Шчапёткінай у судзе працэс быў праведзены без яе, гэта наогул пераходзіць усе прававыя межы, лічыць праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international