Салігорскі выканкам вызначыў новы спіс месцаў для мірных сходаў

2015 2015-04-02T14:50:34+0300 2015-04-02T14:51:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад ціскам мясцовых праваабаронцаў Салігорскі райвыканкам быў вымушаны актуалізаваць сваё рашэнне аб адмыслова вызначаных месцах для правядзення мірных сходаў. Пра гэта мясцоваму прадстаўніку Беларускага Хельсінскага камітэта Леаніду Мархотку паведаміла старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч.

Савет дэптутаў разгледзеў зварот праваабаронцы аб прызнанні рашэння Салігорскага гарвыканкаму ад 07.10.2004г. №700 “Аб мерах па папярэджанні надзвычайных здарэнняў і захаванні законнасці пры правядзенні масавых мерапрыемстваў” як не адпавядаючага Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Па інфармацыі спадарыні Клішэвіч, 27 лютага Салігорскі райвыканкам прыняў новае рашэнне пад нумарам 427 “Аб вызначэнні месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў у Салігорскім раёне”. У дадзены момант яно праходзіць юрыдычную экспертызу і будзе апублікавана ў раённай газеце “Шахцёр”, а таксама будзе змешчана на афіцыйным сайце Салігорскага райвыканкаму.

Не маючы магчымасці азнаёміцца з тэкстам рашэння, праваабаронцы не могуць пракаментаваць яго адпаведнасць міжнародным нормам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international