Вярхоўны Суд: справы аб выкананні смяротнага пакарання судам непадведамасныя

2015 2015-04-02T13:39:35+0300 2015-04-02T14:02:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrunova-volha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Грунова

Вольга Грунова

Маці пакаранага смерцю гамяльчаніна Аляксандра Грунова - Вольга Грунова, атрымала адказ на наглядную скаргу з Вярхоўнага Суду. Праз судовую сістэму жанчына спрабавала дамагчыся змены заканадаўства, якое забараняе паведамляць аб месцах пахавання растраляных у выніку смяротных прысудаў у Беларусі. Але ёй было адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць Гомельскага абласнога суда і Дэпартамента выканання пакаранняў.

На гэты раз намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Андрэй Забара паведаміў жанчыне, што "парадак прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду рэгламентаваны імператыўнымі нормамі КВК Рэспублікі Беларусь, аспрэчванне прамых патрабаванняў якіх у парадку грамадзянскага судаводства немагчыма. Паколькі вы абскарджваеце дзеянні органаў, звязаныя з выкананнем прысуду аб смяротнай кары, суддзя правамерна адмовіў ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў сувязі з яе непадведамаснасцю".

Нагадаем, пасля адмовы рассакрэціць месца пахавання растралянага сына, жанчына з дапамогай праваабаронцаў распачала стратэгічную цяжбу, накіраваную на змяненне як заканадаўства, так і практыкі яго прымянення, што кожны раз вядзе да пакутаў бацькоў ды сваякоў растраляных у Беларусі.

“Цяжка зразумець, чаму ў нашай краіне да сёняшняга дня фактычна прымяняюцца катаванні? Чаму маці не ведае, дзе пахавана яе дзіця? Чаму мы пазбаўлены магчымасці прыйсці на магілу блізкага чалавека? Хіба гэта велікадушнасць і гуманізм, калі пасля прывядзення ў выкананне смяротнага прысуду, сем’і ды сваякі пакаранага не маюць магчымасці ў адпаведнасці з рэлігійнымі перакананнямі і звычаямі пахаваць, няхай нават і забойцу, але ж блізкага ім чалавека?”, - паўтарае забітая горам жанчына.  

Аляксандр Груноў быў расстраляны 22 кастрычніка 2014 года за забойства знаёмай дзяўчыны. Ён паспеў зарэгістраваць скаргу ў Камітэце ААН па правах чалавека. З асобнай скаргаю аб жортскім абыходжанні з боку дзяржавы ў Камітэт па правах чалавека звярнулася і Вольга Грунова.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international