Суд у Азербайджане адмовіўся адпусціць Інтыгама Аліева пад паручальніцтва праваабаронцаў

2015 2015-03-11T10:21:13+0300 2015-03-11T10:21:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alieu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азербайджанскі праваабаронца Інтыгам Аліеў. Фота kavkaz-uzel.ru

Азербайджанскі праваабаронца Інтыгам Аліеў. Фота kavkaz-uzel.ru

У Баку 10 сакавіка судовае паседжанне па справе праваабаронцы Інтыгама Аліева адкладзена пасля лаянкі паміж пацярпелай і назіральнікамі, якія знаходзіліся ў зале суда. Перад гэтым суддзя адмовіў у задавальненні шэрагу хадайніцтваў абароны Аліева.

Як паведамляе "Каўказскі вузел", кіраўнік НВА "Таварыства прававой асветы" Інтыгам Аліеў быў затрыманы 8 жніўня 2014 года пасля таго, як былі арыштаваныя рахункі яго арганізацыі. Спачатку ён быў абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і незаконным прадпрымальніцтве, але ў снежні 2014 абвінавачванні былі дапоўнены артыкулам аб прысваенні або растраце ў буйным памеры, па якой Аліеву пагражае 12 гадоў турмы. Праваабаронца адмаўляе сваю віну.

Інтыгам Аліеў уключаны ў спіс палітвязняў Азербайджана, сумесна падрыхтаваны актывістамі шэрагу грамадскіх арганізацый. "Таварыства прававой асветы" аказвала прававую падтрымку асобам, якія падаюць заявы ў Еўрапейскі суд па правах чалавека і вяло адукацыйныя праграмы для юрыстаў, многія з якіх пазней абаранялі у судах палітвязняў.

У пачатку чарговага пасяджэння ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах па справе Інтыгама Аліева, якое адбылося 10 сакавіка, адвакат падсуднага вылучыў хадайніцтва аб змене меры стрымання Аліеву і вызваленні яго з-пад варты пад паручальніцтва групы праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Яны прасілі суд прыняць да ўвагі асобу Інтыгама Аліева, яго праваабарончую дзейнасць, вядомасць у краіне і за мяжой, прыцягненне абвінавачанага як эксперта-юрыста многімі міжнароднымі арганізацыямі. Аўтары звароту паручыліся за тое, што, застаючыся на волі, Аліеў будзе «своечасова наведваць судовыя паседжанні».

Зварот быў падпісана кіраўніком азербайджанскага офіса Хельсінкскай грамадзянскай асамблеі Арзу Абдулаевым, кіраўніком Асацыяцыі юрыстаў Азербайджана Анагіевым Гаджыбейлі і іншымі.

Аднак пракурор Фарыд Бекір выступіў супраць задавальнення хадайніцтва, заявіўшы, што не бачыць неабходнасці ў змене меры стрымання.

Суддзя Расім Садых абвясціў вуснае рашэнне аб адхіленні хадайніцтва. Пры гэтым суддзя абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што «падобныя хадайніцтвы раней ужо адхіляліся».

Затрыманы Інтыгам Аліеў — вядомы адвакат, які займаецца абаронай правоў чалавека праз адвакацкую дзейнасць, стратэгічныя судовыя працэсы, трэнінгі і навучанне правам чалавека для юрыстаў і грамадскіх актывістаў. Ён займаецца парушэннямі правоў чалавека на працягу больш чым 15 гадоў і на сённяшні дзень мае больш за 200 справаў у судзе (на дадзены момант каля 40 спраў чакаюць рашэння); мае шэраг паспяховых спраў у сферы выбарчых правоў, свабоды сходаў, свабоды слова і права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Аліеў быў трэнерам амаль у 100 навучальных курсах для суддзяў, адвакатаў, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый.

Летам 2104 года ў Азербайджане адзін за адным былі арыштаваныя лідары грамадзянскай супольнасці. Лэйла Юнус і яе муж Арыф Юнус былі арыштаваныя 30 ліпеня і 5 жніўня адпаведна. 6 лістапада Алаіф Гасанаў, адвакат Лэйлы Юнус, быў прысуджаны да 240 гадзін грамадскіх прац: адвакат публічна распавёў, што Лэйла Юнус сутыкнулася з псіхалагічным і фізічным ціскам, як ад затрыманых, так і ад турэмнай адміністрацыі.

Анар Мамедлі і Башыр Сулейманлы былі асуджаныя на 5 з паловай і 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі. Іх арышт звязаны выключна з-за іх маніторынгу выбараў у краіне, у тым ліку апошніх прэзідэнцкіх выбараў 9 кастрычніка 2013.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international