Алесь Бяляцкі выступіў на паседжанні Рады па правах чалавека ААН у Жэневе (відэа)

2015 2015-03-05T14:30:11+0300 2015-03-06T09:02:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_zheneva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на 28 сэсіі Рады па правах чалавека ААН

Алесь Бяляцкі на 28 сэсіі Рады па правах чалавека ААН

5 сакавіка віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве.

У сваім троххвілінным выступе Алесь Бяляцкі змог раскрыць важнасць дзейнасці праваабаронцаў і праблемы пераследу праваабаронцаў і сацыяльных актывістаў у Беларусі і свеце. А таксама звярнуў увагу на неабходнасць прымянення мераў для іх абароны на міжнародным узроўні.

“Праваабаронцы сутыкаюцца са шматлікімі перашкодамі ў сваёй дзейнасці. Пастаянна падвяргаюцца пагрозам, нападам, жорсткаму абыходжанню, забойствам, гвалтоўным знікненням, паклёпу, незаконным сачэнням, адвольным затрыманням. Супраць іх накіраваны законы, якія вызначаюць іх легітымную дзейнасць, як антыдзяржаўную, і якія навешваюць на іх зневажальны, хлуслівы ярлык «замежных агентаў», як гэта робіцца ў Расіі”, - сказаў праваабаронца падчас выступу.

Поўнае відэа з выступу:

Алесь Бяляцкі выступіў на паседжанні Рады па правах чалавека ААН у Жэневе (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international