Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)

2015 2015-02-26T16:58:00+0300 2015-02-26T19:02:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzjadok1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

Сёння ў Магілёўскай турме быў працягнуты разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Мікалая Дзядка. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ. Суд пакараў Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яшчэ тры дні прыдзецца адбыць яму ад амаль мінулага тэрміну.

Дзядку інкрымінавалі 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма. 

Учора - 25 студзеня - на судовае пасяджэнне ў турму дапусцілі бацьку палітвязьня Аляксандра Мікалаевіча Дзядка і жонку Валерыю Хоціну. Паводле Валерыі, Аляксандар Мікалаевіч хадайнічаў, каб яму дазволілі выступаць абаронцам інтарэсаў сына. Суддзя Ленінскага суду Магілёва Ігар Шведаў адхіліў гэтае хадайніцтва, але дазволіў выступіць на працэсе сведкам па характарызуючых прыкметах.

16-00. Пракурор запрасіў суд пакараць Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін пакарання па гэтым артыкуле.

Прысуд па справе Мікалая Дзядка будзе абвешчаны ў 17:30

18-08. Вынесены прысуд Мікалаю Дзядку. Адлічваючы ад сённяшняга дню палітвязень будзе знаходзіцца за кратамі яшчэ 1 год і 3 дні.

Працэс над палітвязнем распачаўся 25 лютага і праходзіў у адкрытым рэжыме. У гэты дзень у судзе дапытваліся сведкі.

***

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г. Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) на 4,5 года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст на судзе не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Прэзідэнта.

Пад час адбыццця пакарання ў канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу на паўгады. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. За час знаходжання ў магілёўскай калоніі №15 і 17-й калоніі ў Шклове Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні.

4 снежня 2012 г. стала вядома, што адмысловая камісія калоніі прыняла рашэнне аб пераводзе Мікалая Дзядка ў турму за шматлікія спагнанні за парушэнне дысцыпліны.

У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэння тэрміну, на Мікалая Дзядка завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. "Следчыя дзеянні" цягнуліся 2 месяцы, потым справа была вернутая пракурорам на даследванне яшчэ на адзін месяц.

Падобным чынам улады пакаралі і былога палітвязня Змітра Дашкевіча. 24 сакавіка 2011 г. Лідэр “Маладога фронту” быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму нібыта за злоснае хуліганства. А 28 жніўня 2012 году, проста ў Глыбоцкай калоніі, асуджаны ізноў — за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі” па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international