Гомель: Кастусь Жукоўскі абвясціў сухую галадоўку ў ІЧУ

2015 2015-02-22T00:22:46+0300 2015-02-22T00:22:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

Грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі, затрыманы 20 лютага міліцыяй і асуджаны да арышту на 10 сутак, абвясціў сухую галадоўку. Аб гэтым паведаміў адвакат, які 21 лютага наведаў затрыманага ў ІЧУ.

Адвакату ўдалося даведацца абставіны затрымання Кастуся Жукоўскага. 20 лютага ён пайшоў у аблвыканкам, каб падаць скаргу. На ўваходзе ў будынак узнікла спрэчка з ахоўнікам, і той выклікаў міліцыю. Апошнія даставілі актывіста ў суд, дзе ён быў пакараны арыштам за нібыта брудную лаянку. Сведкамі на судзе выступалі ахоўнік, гардэробшчыца і два міліцыянеры.

Нагадаем, у Гомелі 20 лютага быў затрыманы і асуджаны да арышту на 10 сутак грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Як паведаміла яго жонка, Алена, з абеду 19 лютага яе муж не выходзіў на сувязь, і тэлефон быў адключаны. Ні сябры, ні знаёмыя, ні калегі нічога не ведалі – куды знік чалавек. Толькі вечарам Алене патэлефанавала незнаёмая жанчына, якая паведаміла, што Кастусь Жукоўскі атрымаў 10 сутак і знаходзіцца ў ІЧУ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international