viasna on patreon

Журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы зноў выклікаюць у міліцыю

2015 2015-02-20T22:53:50+0300 2015-02-20T22:53:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

У 17 гадзін 20 лютага ёй на мабільны тэлефон пазваніў участковы Сяргей Несцяровіч. Ён сказаў, што ёй трэба з’явіцца 20 лютага да яго ў восьмы кабінет. Шчапёткіна пацікавілася справай, па якой яе выклікаюць. Аказалася, з Брэста прыйшлі паперы, дзе пастаўлена шмат пытанняў адносна працы Тамары Шчапёткіна на “Беларускім Радыё Рацыя”. На гэтыя пытанні трэба будзе адказаць, паведаміў участковы. Растлумачыць падрабязней Несцяровіч адмовіўся. Сказаў, даведаецеся на месцы.

Тамару Шчапёткіну ў снежні 2014 года суд Бярозаўскага раёна (суддзя Наталля Вакульчык) пакараў 4.5 мільенамі штрафу за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі па ч.2 арт.22.9 Адміністрацыйнага кодэкса. Брэсцкая абласная калегія(суддзя Наталля Сурма) рашэнне суда Бярозаўскага раёна пакінула ў сіле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства