Знаёмцеся: моладзевая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”

2015 2015-02-20T10:24:10+0300 2015-02-20T10:24:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/praunyja_darektary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладыя магілёўцы аднавілі традыцыю дарэктарства і навучаюць моладзь правам чалавека.

У 2013 годзе жаданьне абмяркоўваць праблемы і выклікі, якія сёньня стаяць перад беларускім грамадзтвам і чалавецтвам увогуле, аб’яднала ініцыятыўных юрыстаў. Моладзь вырашыла прапанаваць свае варыянты вырашэньня праблемаў, заснаваныя на прынцыпах правоў чалавека. Так паўстала новая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”.

Станаўленьне: “Веданьне сваіх правоў – вось што ўплывае на якасьць жыцьця”

Да стварэньня ініцыятывымаюць дачыненьне Настасься, Валерыя, Сяржук і Валдзіс. Яны скончылі Беларускую праваабарончую школу, юрыдычныя ВНУ, працуюць юрыстамі, або працягваюць вучобу. Далучыцца да “Праўных дарэктараў” ім дапамагло перакананьне, што важна паказваць людзям тую рэчаіснасьць, якую ад іх утойваюць.

Сяржук: Мне не падабаецца, што адбываецца ў соцыюме, у праўнай сфэры, вынікам якой ёсьць вельмі нізкая праўная культура грамадзтва. Таму цяпер я — частка каманды.

Па меркаваньні “Праўных дарэктараў”, правы чалавека выконваюць функцыю своеасаблівага шчыта і дапамагаць вырашаць праблемы негвалтоўным шляхам, прыхільнікамі якога зьяўляюцца заснавальнікі ініцыятывы.

Валдзіс: На сваіх лекцыях і занятках мы прапаноўваем убачыць перавагі “сілы права”, а ня “права сілы” і перайсьці да права, як рэгулятара грамадзкіх адносінаў.

Асаблівасьць: першы асьветніцкі праект праўнага кірунку ў Магілёве

Паводле Валдзіса, галоўнай адметнасьцю “Праўных дарэктараў”, акрамя асабістага падыходу, уласнага досьведу і добрага веданьня рэгіянальнага кантэксту, ёсьць скіраванасьць на моладзь.Менавіта моладзь прагне новых ведаў, жадае паляпшаць сьвет, адчувае сур’ёзнасьць ваенных, міжэтнічных і іншых канфліктаў, што маюць месца ў сьвеце і ў любы момант могуць пачацца ў нашым рэгіёне.

Пляны: “У будучыні хацелася б зьмяніць сьвет у лепшы бок”

За чатыры апошнія месяцы ў мерапрыемствах “Праўных дарэктараў” узялі ўдзел больш за 100 чалавек. Маладзёны правялі шэраг лекцыяў, сэмінараў, кінапраглядаў, дыскусіяў, у часе якіх распавядалі і абмяркоўвалі існуючыя беларускія і замежныя праблемы, і якім чынам у іх вырашэньні могуць дапамагчы правы чалавека.

Валерыя: “Праўныя дарэктары” няблага выконваюць свае функцыі: дзеляцца ведамі па правах чалавека, паказваюць на гэтую тэматыку фільмы.

Праўда, больш за ўсё маладзёны ганарацца новымі людзьмі, якіх прыцягнулі, бо гэтыя людзі дапамагаюць глядзець на пэўныя рэчы зь іншага ракурсу, і сваімі пытаньмі выклікаюць у Дарэктараў зацікаўленасьць у пошуках новых адказаў.

Настасься:Самае галоўнае — веды, якія атрымаюць нашыя ўдзельнікі і якія, калі не дапамогуць ім у будучыні, то зробяць жыцьцё больш разнастайным.

Цягам лютага “Праўныя дарэктары” правядуць некалькі сэмінараў і кінапраглядаў. Каб узяць удзел – запоўніце, калі ласка, анкету ці зьвяжыцеся з арганізатарамі праз электронную пошту: darektary@gmail.com

Пра ўсе мерапрыемствы новай магілёўскай адукацыйна-асьветніцкай ініцыятывы для моладзі “Праўныя дарэктары” можна даведацца на іх старонцы ў facebook

 

Прэс-служба Асамблеі НДА Беларусі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international