Праваабаронца Алена Танкачова павінна пакінуць Беларусь да 21 лютага

2015 2015-02-20T08:27:35+0300 2015-02-20T08:27:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tankachova_aliena.jpg
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда 19 лютага адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы Алены Танкачовай на рашэнне аб яе высылцы з Беларусі.

Гэта быў апошні этап абскарджвання, які дазваляў Танкачовай заставацца ў краіне. Да 21 лютага яна павінна пакінуць Беларусь, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, 5 лістапада 2014 г. УУС Першамайскага раёна Мінска прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай.

Праваабаронца рашэнне суда абскардзіла. Працэс абскарджвання прадугледжвае прыпыненне загады аб высылцы на тры месяцы — па месяцы на абскарджанне ў кожнай з прадугледжаных інстанцый.

12 снежня Танкачовай адмовілі ў задавальненні скаргі ў першай інстанцыі — ГУУС Мінгарвыканкама. 13 студзеня аналагічнае рашэнне вынес суд Першамайскага раёна Мінска.

Грамадзянка Расіі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў. На працягу 20 гадоў Танкачова і узначалены ёю Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека.

Грамадскія актывісты сабралі сем тысяч подпісаў пад просьбай не высылаць Танкачову з краіны. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці лічаць дзеянні ўладаў непрапарцыйнай і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай дзейнасцю праваабаронцы.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international