У Азербайджане працягнута дасудовае ўтрыманне пад вартай праваабаронцы Лэйлы Юнус

2015 2015-02-19T15:25:18+0300 2015-02-19T15:25:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/leyla_yunus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус

Азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус

Паводле Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, 18 лютага 2015 г. суд вырашыў працягнуць тэрмін папярэдняга ўтрымання пад вартай спн. Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі (IPD) і сябра Генеральнай Асамблеі OMCT, да 28 ліпеня 2015 г.

Па заканчэнні гэтага перыяду, спн. Лэйла Юнус будзе знаходзіцца ў турме без суда на працягу амаль года, нягледзячы на яе стан здароўя.

Абсерваторыя нагадвае, што спн. Лэйла Юнус пакутуе ад захворвання, вядомага як гепатамегалія - павелічэнне і пагаршэнне пячонкі. Спн. Юнус, яой і раней быў забаронены доступ да медыцынскай дапамогі з боку турэмных уладаў, страціла 16 кілаграмаў вагі з моманту арышту. Яна таксама пакутуе ад цяжкай формай дыябету і ёй адмаўляюць у атрыманні спецыяльных харчовых перадачаў.

Па інфармацыі Абсерваторыі, бліжэйшымі днямі суд мусіць прыняць рашэнне аб працягу дасудовага ўтрымання пад вартай сп. Арыфа Юнуса, мужа спн. Юнус і кіраўніка Дэпартамента канфлікталогіі IPD.

Абсерваторыя неаднаразова выказвала сур’ёзную занепакоенасць з нагоды судовага пераследу як спн. Лэйлы Юнус, так і сп. Арыфа Юнуса, які таксама сутыкнуўся з дрэннымі для здароўя ўмовамі. У цяперашні час сп. Юнус прымае лекі ад бяссонніцы і пакутуе ад высокага крывянага ціску.

Абсерваторыя заклікае ўлады Азербайджана забяспечыць спн. Лэйле Юнус і сп. Арыфу Юнусу фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць, прадаставіць ім належную медыцынскую дапамогу, а таксама неадкладна вызваліць іх пад падпіску аб нявыездзе з гуманітарных меркаванняў у якасці першага кроку па безумоўным іх вызваленні, паколькі адзінай мэтай іх утрымання пад вартай, як падаецца, з’яўляецца пакаранне за іх дзейнасць на хвалі рэпрэсій супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Азербайджане. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international