Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі

2015 2015-02-17T11:35:10+0300 2015-02-17T11:35:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-aposhni-piket.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту Мікалаю Чарнавусу пікет супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча.

У адказе адзначаецца, што заяўнік не толькі не выканаў усе патрабаванні абзаца 5 артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, але і няправільна ўказаў месца правядзення пікета згодна новага рашэння гарвыканкама ад масавых мерапрыемствах у Баранавічах.

– Лічу, што я выканаў усе патрабаванні закона пры падачы заявы на адзіночны пікет, але Баранавіцкі гарвыканкам сам ігнаруе арт. 6 гэтага ж закона і традыцыйна не ўказвае матывы забароны, таму мне невядома, што я канкрэтна парушыў у сваёй заяве. Думаю, што мне забаранілі пікет не таму, што я неправільна ўказаў месца правядзення пікета згодна новага рашэння гарвыканкама, хаця на момант падачы заявы я не бачыў гэтага рашэння ў афіцыйнай газеце гарвыканкама “Наш край”. Упэўнены, што мне не дазволілі правесці адзіночны пікет з-за мэтаў пікета, – пракаментаваў Мікалай Чарнавус.

Згодна пададзенай заявы грамадскі актывіст меў намер таксама выказаць пратэст супраць імклівага роста коштаў на камунальныя паслугі.

 

Фота: Мікалай Чарнавус на апошнім дазволены пікеце 27 траўня 2011 года ў старым парку горада

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international