Азербайджан: супраць журналісткі Ісмаілавай вылучылі новыя абвінавачванні

2015 2015-02-17T09:04:05+0300 2015-02-17T09:47:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ismailava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Хадзіджа Ісмаілава

Журналіст Хадзіджа Ісмаілава

У Азербайджане журналістцы, якая супрацоўнічае з Радыё Свабода, Хадзіджы Ісмаілавай, вядомай сваімі расследаваннямі, у прыватнасці, бізнесовых спраў сям'і прэзідэнта Азербайджана Ільгама Аліева, днямі былі прад'яўленыя новыя абвінавачванні.

Па словах адваката журналісткі Фарыза Намазлі, новыя абвінавачванні ўключаюць такія пункты, як прысваенне маёмасці, незаконнае прадпрымальніцтва, пазбяганне выплаты падаткаў і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

У выпадку, калі Хадзіджу Ісмаілаву прызнаюць вінаватай, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода.

Адвакат таксама адзначае, што журналістка абвяргае абвінавачванні, вылучаныя супраць яе.

Хадзіджа Ісмаілава знаходзіцца пад вартай з 5 снежня 2014 года, калі яна была арыштаваная па падазрэнні ў падбухторванні да здзяйснення самагубства.

Хадзіджа Ісмаілава з'яўляецца адной з некалькіх праваабаронцаў і незалежных журналістаў, якія былі затрыманыя ўладамі Азербайджана ў апошні час.

У канцы снежня 2014 года ў бюро азербайджанскай службы Радыё Свабода ў Баку адбыўся ператрус, офіс зачынены, а дзесяткі супрацоўнікаў Радыё Свабода былі дапытаныя паліцыяй за іх прафесійную дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international