Магілёўская вобласць: недахоп участковых, праблемы з працаўладкаваннем, карупцыя

2015 2015-02-13T18:16:31+0300 2015-02-13T18:16:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк даў вялікае інтэрв’ю газеце “Магілёўскія ведамасці” (№11 ад 10 лютага 2015 г.), у якім распавёў пра стан і шляхі аздараўлення крымінагеннага становішча ў вобласці.

У прыватнасці, Аляксандр Чадзюк адзначыў тое, што на працягу апошніх гадоў колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Магілёўскай вобласці няўхільна зніжаецца. Так, у мінулым 2014 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў на Магілёўшчыне ў параўнанні з 2013г. скарацілася на 2,3%. Раней асуджанымі асобамі здзейснена на 1,7% злачынстваў менш, чым за 2013 год. Удзельная вага рэцыдыўнай злачыннасці знізілася і склала 43,0% супраць 44,3% у 2013 годзе. На 10,2% скарацілася колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення.

Разам з тым, пракурор Магілёўскай вобласці адзначыў, што на стан законнасці і правапарадка негатыўным чынам сказваецца недаўкамплектаванасць службы ўчастковых інспектароў міліцыі. Так, пры штатным раскладзе ў 429 адзінак па стане на 1 студзеня 2015 года ў Магілёўскай вобласці неслі службу толькі 378 участковых, з якіх толькі 26,5% пражывалі на замацаваных адміністрацыйных участках.

Аляксандр Чадзюк агучыў інфармацыю, што, нягледзячы на пасіленне працы з боку пракуратуры і іншых суб’ектаў прафілактыкі па працаўладкаванні непрацуючых і вядучых асацыяльны лад жыцця асоб, вынікі гэтай працы не радуюць. Згодна пракурора вобласці, усяго па выніках пасяджэнняў саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку з прыцягненнем кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, міліцыі, суб’ектаў гаспадарання было прынятае рашэнне аб аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні 2 709 асоб. Аднак рэальна працаўладкавана толькі 34,1%.

Таксама Аляксандар Чадзюк распавёў пра тое, што ў мінулым годзе на тэрыторыі Магілёўскай вобласці зарэгістравана 802 эканамічныя злачынствы. З іх 219 – карупцыйнай накіраванасці: 77 крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, 28 выпадкаў злоўжывання ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі, 14 - перавышэння ўлады альбо службовых паўнамоцтваў, 65 фактаў атрымання і 35 дачы хабару. Удзельная вага карупцыйных злачынстваў у структуры злачыннасці склала 2,1%.

Нагадаем, што ў мінулым годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай накіраванасці ў Магілёўскай вобласці былі прыцягнуты да адказнасці цэлы шэраг чыноўнікаў. У прыватнасці, да 14 гадоў пазбаўлення волі за карупцыйнае злачынства асуджаны былы першы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Дзмітрый Мінянкоў, узбуджаныя крымінальныя справы супраць намеснікаў старшынь Бялыніцкага, Магілёўскага і Шклоўскага райвыканкамаў, супрацоўнікаў Бабруйскага гарвыканкама, дэпутата Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ад Магілёўшчыны, генеральнага дырэктара “Крычаўцэменташыфер” і шэрагу іншых чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international