Судмедэксперты сталі асцярожнічаць у справе аб гібелі затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

2015 2015-02-11T17:44:04+0300 2015-02-11T17:44:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akulich-naliepki.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Налепкі пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук міліцыі ў Светлагорску

Налепкі пра смерць Аляксандра Акуліча ад рук міліцыі ў Светлагорску

Судова-медыцынская экспертная камісія не стала ў чарговы раз «дапускаць», што затрыманы Аляксандр Акуліч мог сам сабе прычыніць шматлікія цялесныя пашкоджанні, зафіксаваныя пры даследаванні трупа.

На гэта ўказвае заключэнне па выніках новай экспертызы, праведзенай па патрабаванні маці Аляксандра Акуліча, які загінуў у ІЧУ Светлагорскага РАУС у траўні 2012 года, як яна лічыць, у выніку бесчалавечнага абыходжання з затрыманым з боку супрацоўнікаў РАУС Сцешанкова і Бачко.

Дамагаючыся аб'ектыўнага расследавання, Валянціна Акуліч у снежні 2014 года накіравала пракурору Светлагорскага раёна скаргу на пастанову следчага раённага аддзела Следчага камітэта Вячаслава Петачэнкі аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці яе сына. У гэтай скарзе сярод іншага жанчына ўказала на неабходнасць правядзення следчых эксперыментаў, у прыватнасці, якія дазваляюць устанавіць, ці могуць цялесныя пашкоджанні, выяўленыя на трупе, быць прычынены ў кантакце з дэталямі інтэр'еру ІЧУ. Паколькі папярэдняе заключэнне з Дзяржаўнай службы медыцынскіх экспертыз утрымлівала такое меркаванне экспертаў. Пра гэта маці загінулага паведамлялася ў пастанове следчага Петачэнкі ад 3 снежня 2014 года, дзе цытавалася заключэнне №169 ад 20.05.2013: «Вышэйапісаныя цялесныя пашкоджанні маюць падобныя марфалагічныя характарыстыкі (стан дна ранаў, колер сінякоў), утварыліся незадоўга (ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін) да наступлення смерці ад дзеяння тупых прадметаў, маюць прыкметы лёгкіх цялесных пашкоджанняў і не знаходзяцца ў прамой прычыннай сувязі з надыходам смерці. Утварэнне ўсіх вышэйпералічаных цялесных пашкоджанняў пры аднаразовым падзенні на плоскасці выключаецца.Разам з тым, судова-медыцынская экспертная камісія дапускае магчымасць іх узнікнення ў выніку неаднаразовых падзенняў «... з вышыні ўласнага росту на цвёрдую роўную (бетонная, драўляная падлога) або рабрыстую паверхню (прадметы мэблі)».

Але ў новым заключэнні (№623 ад 16.01.2015) Упраўлення складаных судова-медыцынскіх экспертыз меркаванне папярэдніх экспертаў ужо не згадваецца: «Улічваючы характар усіх устаноўленых на трупе Акуліча А.А. цялесных пашкоджанняў, лакалізацыю ў розных анатамічных абласцях цела, іх утварэнне пры аднаразовым падзенні са становішча стоячы, з суўдарэннем з плоскай пераважнай паверхняй, выключаецца».

На дадзеным этапе Валянціна Акуліч і праваабаронцы "Вясны" чакаюць пастановы па выніках чарговай праверкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international