Яўген Васьковіч упершыню за 4 гады сустрэўся з маці

2015 2015-02-07T08:40:00+0300 2015-02-09T08:40:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Маці палітзняволенага Яўгена Васьковіча Рушання Іванаўна мела доўгатэрміновае спатканне з сынам у Магілёўскай калоніі № 15. Спатканне працягвалася суткі.

Па словах маці, Яўген выглядае добра, на здароў’е не скардзіцца, працуе на вытворчасці:

- Працуе, усім прывітанне перадае, удзячнасці, не сумуе, газеты чытае – высылаюць яму, выпісваюць. Кнігі чытае, вось ужо выслала, усё атрымаў так, што ёсць пакуль заняцца чым. Чакае, што без пакаранняў будзе, то можа раней выпусцяць. Там будзе перагляд у верасні, як перавялі, тады можна пераглядаць справу можа на меншы тэрмін.

Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць палітычных рэпрэсій. Малады чалавек кінуў бутэльку з „кактэйлем Молатава” на ганак будынку КДБ у Бабруйску, што было кваліфікавана як злоснае хуліганства і пашкоджанне маёмасці. У няволі Васьковіч знаходзіцца ўжо больш за 4 гады.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international